Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусский композитор - Манюшка Станислав - Манюшка Станiслаў
Главная > Музыка и песни > Белорусский композитор - Манюшка Станислав - Манюшка Станiслаў

Манюшка Станiслаў

Манюшка Станислав - Манюшка Станiслаў

(1819-1872) – кампазiтар i музычны дзеяч. Нарадзiўся ў фальварку Убель (цяпер у Чэвенскiм раёне) у дваранскай сям’i. Першапачатковыя веды пра музыку атрымаў ад мацi, адоранай пiянiсткi. Па аднадушнаму сведчанню бiёграфаў кампазiтара, ён з ранняга дзяцiнства захапляўся народнай музыкай, якую чуў на Мiншчыне.

Музычную адукацыю атрымаў у Мiнску, дзе яго выкладчыкам быў Дамiнiк Стэфанавiч, ў Варшаве пад кiраўнiцтвам арганiста Аўгуста Фрэера i Берлiне у Карла Рунгенхагена.

Першыя творчыя вопыты Манюшкi адносяцца да 1830-х гг., калi ён стварае сваю першую аперэту «Канторскiя служачыя». У 1840-я гг. кампазiтар напiсаў вакальныя творы на вершы А.Мiцкевiча. Да гэтага ж часу адносяцца i «Хатнiя спеўнiкi» – зборнiкi песень i рамансаў на вершы гэтага i iншых паэтаў – Яна Чачота, Тамаша Зана, Антона Адынца, Аляксандра Хоцкi i iнш. У творах выразна праявiлiся беларускiя рэалii, а таксама глыбокае веданне аўтарам народных паданняў, казак, баллад. У той час Манюшка працаваў арганiстам касцёла Св.Яна ў Вiльне, але часта наведваў бацкоўскi дом ў Мiнску. Менавiта ў гэтым горадзе былi пастаўлены аперэты, напiсаныя Манюшкам у садружнасцi з беларускiм драматургам Вiнцэнтам Дунiным-Марцiнкевiчам – «Чароўная вада», «Яўрэйскi рэкруцкi набор», «Спабонiцтва музыкаў», а таксама славутая «Сялянка», у якой упершыню ў гiсторыi опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.

Беларуская народная баллада «Гэлька» натхнiла кампазiтара на стварэнне оперы «Галька» (першая рэдакцыя 1846-1847 гг., другая – 1858г.). Беларускiя рэалii на думку даследчыкаў, выявiлiся i ў оперы «Флic», створанай у 1858 г. У гэтам жа годзе кампазiтар пераяздзжае ў Варшаву, дзе займае пасаду галоўнага дырыжора Вялiкага тэатра. На сцэне гэтага тэатра ставяцца яго оперы «Графiня», «Вербум нобiле», «Парыя», «Беата». Вялiкай папулярнасцю карыстаецца i опера «Страшны двор».

Кампазiтар набыў еўрапейскую славу. Сярод прыхiльнiкаў яго таленту i сяброў былi Ф.Лiст, А. Даргамыжскi, Ц.Кюi. У 1860-е гг. С.Манюшка актыўна займаўся педагагiчнай працай у якасцi прафесара Музычнага iнстытута ў Варшаве.

Усадьба Манюшек, деревня Убель, Минская область

Усадьба Манюшек, дер. Убель, Минская область



Послушать произведения Манюшкi Станiслава:

«Праснiчка». Словы Яна Чачота. Пераклад Кастуся Цвiркi. Вык Леся Лют (вакал), Дзяржаўны акадэмiчны народны аркестр iмя I. Жыновiча. Дырыжор Сяргей Сакалоў
















Rambler's Top100