Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусский композитор - Орда Напалеон
Главная > Музыка и песни > Белорусский композитор - Орда Напалеон

Орда Напалеон

Орда Напалеон - белорусский композитор

(1807-1883) – кампазiтар, пiянiст, педагог, тэарэтык, мастак i фiлолаг. Нарадзiўся ў Варацэвiчах (цяпер у Iванаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi) у дваранскай сям’i, прадстаўнiкi якой на працягу многiх стагоддзяў займалi пачэсныя пасады ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.

Першыя ўрокi музыкi Напалеону дала мацi, таленавiтая пiянiстка. Агульную адукацыю атрымаў у Свiслацкай гiмназii i ў Вiленскiм ўнiверсiтэце, куды паступiў у шаснацацiгадовым узросце. Аднак праз некалькi гадоў за ўдзел у тайнай рэвалюцыйнай суполцы «Заране» быў выключаны з унiверсiтэта. Удзельнiчаў у паўстаннi 1830-1831 гг., пасля чаго быў змушаны эмiграваць. З 1733 г. Падтрымлiваў цесны кантакт з А. Мiцкевiчам, якому дапамог выдаць лекцыi па гiсторыi славянскiх лiтаратур. Найбольш цёплыя адносiны склалiся з Фрэдэрыкам Шапэнам, якi стаў настаўнiкам, калегам i сябрам кампазiтара. У Парыжы Орда лiчыўся аўтарытэтным музыкантам, пра што сведчыць факт запрашэння яго на пост дырэктара Iтальянскай оперы.

У 1856 г. Напалеон вяртаецца ў родныя Варацэвiчы, дзе разгортвае грамадскую, асветнiцкую, дабрачынную дзейнасць. У сталым узросце ён выдаў «Граматыку музыкi» - падручнiк-самавычыцель, у якiм абагульнiў свой педагагiчны вопыт. С.Манюшка, якому аўтар прысвяцiў гэтую працу, адгукнуўся на яе вельмi станоўчай рэцэнзiяй. Н.Орда выдаў i свае музычныя творы, а таксама граматыку польскай мовы для французаў. Здзейснiў ён i публiкацыi ўласных архiтэктурных пейзажаў (усяго яму належыць больш за 1000 архiтэктурных замалёвак, у тым лiку больш за 200, прысвечаных Беларусi). Яму належыць важкае слова ў сферы фартэпiяннай музыкi. Ён увасобiў характэрную для рамантызма тэндэнцыю пашырэння жанравых межаў iнструментальнай мiнiяцюры. Эмацыянальна ўзнёслая, яркая i мастацкi адметная, хоць i неадлучная ад шапэнаўскай музычнай лексiкi, музыка Н.Орды набыла вядомасць яшчэ пры жыццi кампазiтара.



Послушать произведения Орды Напалеона:

Паланэз №10. Пералажэнне для камернага аркестра Андрэя Шпянёва. Вык. Камерны аркестр Нацыянальнага канцэрстнага аркестра Беларусi. Дырыжор Валерый Сарока