Вечер памяти Владимира Короткевича

Объявления, анонсы и отзывы о белорусских мероприятий в Москве и других российских городах
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение РомРом » 27 окт 2010, 15:33

29 ноября в Московском доме национальностей состоится вечер памяти Владимира Короткевича.
Информация: тел. (495) 627-9211, Александр Владимирович Глод.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930—1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст.
Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 годзе. Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (1986).
У першы празаічны зборнік У. Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1961) увайшлі гістарычныя аповесці «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль». Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).
Для прозы Караткевіча характэрны вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем. Распрацоўваў пераважна гістарычную тэматыку (паўстанне 1863-1864 і інш.). Многія героі яго твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Бацькаўшчыне. Паэзіі ўласціва яркая вобразнасць, асацыятыўнасць мыслення, глыбіня філасофскага роздуму.
Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (1959), «Званы Віцебска» (1977), «Кастусь Каліноўскі» (1980), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985; мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (першапачатковая назва «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка», 1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989).
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Украінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
zmicier
Сообщения: 188
Зарегистрирован: 17 ноя 2010

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение zmicier » 17 ноя 2010, 01:39

Уваход вольны? Хто будзе з радзімы?
+ калі пачатак?
Последний раз редактировалось zmicier 17 ноя 2010, 23:08, всего редактировалось 1 раз.
No mind only action!

Аватара пользователя
BelarusBY
эксперт
Сообщения: 653
Зарегистрирован: 26 май 2009

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение BelarusBY » 17 ноя 2010, 05:49

Очень сильное произведение В.Короткевича - "Колосья под серпом твоим". Я прочел еще в школьные годы. Вот человек который действительно любил свою Беларусь
Удачи во всем !!!

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение РомРом » 22 ноя 2010, 23:03

zmicier писал(а):Уваход вольны? Хто будзе з радзімы? + калі пачатак?
тэлефануйце (495) 627-9211 Алесю Уладзіміравічу Глоду
на жаль, верагодны змяненні...
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
zmicier
Сообщения: 188
Зарегистрирован: 17 ноя 2010

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение zmicier » 23 ноя 2010, 22:07

паглядзеў, што пачатак а 17:30 - вельмі рана! Усе ж на працы.... :(
No mind only action!

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение РомРом » 24 ноя 2010, 19:07

Шаноўная грамада,
завадатары прысвечанай Уладзіміру Караткевічу вечарыны з глыбокім смуткам паведамляюць, што гэтая вечарына адбудзецца пазней, ў снежні (дата будзе ўдакладняцца).
Перанос даты выкліканы тым, што ў панядзелак 29.11.2010 у Маскве адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, звязаных з закрыццём Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі.
У сувязі з пераносам даты паспрабуем выканаць слушную заўвагу Зьміцера: "пачатак а 17:30 - вельмі рана! Усе ж на працы...."
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
zmicier
Сообщения: 188
Зарегистрирован: 17 ноя 2010

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение zmicier » 24 ноя 2010, 21:16

дзякуй за інфармацыю і за ўвагу да заўвагі :)
No mind only action!

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение РомРом » 06 дек 2010, 11:16

Шаноўная грамада,
Маскоўскі дом нацыянальнасцяў запрашае на прысвечаную Ўладзіміру Караткевічу вечарыну 14 снежня, у аўторак, зала № 2, пачатак а 18 гадзіне...
А ў Траццякоўцы вельмі ўдалая выстава работ беларускага мастака Івана Хруцкага...
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
zmicier
Сообщения: 188
Зарегистрирован: 17 ноя 2010

Re: Вечер памяти Владимира Короткевича

Сообщение zmicier » 07 дек 2010, 10:57

Дзякую за інфармацыю!
No mind only action!

Ответить