"Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае".

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

"Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае".

Сообщение РомРом » 15 авг 2012, 18:31

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выдання Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя".
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны – часам Вялікага Княства, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.
Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Кніга знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў. Гісторыя краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
Аўтары не абмяжоўваюцца храналагічнымі межамі існавання Вялікага Княства Літоўскага, бо гісторыя ВКЛ не скончылася ў 1795 годзе.
Група ліцьвінскіх магнатаў на чале з Міхалам Клеафасам Агіньскім у 1811 годзе падавала Аляксандру І праект адраджэння Вялікага княства з Канстытуцыяй (на той час канстытуцыі не мела ні Расія, ні Польшча). У 1812-м годзе Княства на кароткі тэрмін было адноўлена падчас напалеонаўскай кампаніі.
Шэраг раздзелаў апавядае пра становішча нашых земляў у Расейскай імперыі, вызвольную барацьбу і спробы адрадзіць дзяржаву, пра нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў XX стагоддзі.
Аўтары прыадкрываюць мала вядомыя шырокаму колу старонкі гісторыі. Цікава даведацца пра дзяржаву Сярэдняя Літва, што існавала ў пачатку ХХ стагодзьдзя, альбо пра 40 дзён, цягам якіх у 1939-м годзе Вільня належала Беларускай ССР.
У кнізе блізу 2000 ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі чытачу былі дагэтуль невядомыя. Выдатную паліграфію забяспечыла друкарня "Neografia" (Славакія).
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...