Вацлаў Ластоўскі -- 130 год ад дня нараджэння

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Вацлаў Ластоўскі -- 130 год ад дня нараджэння

Сообщение РомРом » 05 ноя 2013, 12:20

Вацлаў Юстынавіч ЛАСТОЎСКІ (1883, Глыбоцкі раён — 1938, Саратаў), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.
З 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва».
У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1919; праз год вызвалены.
У 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы за незалежную і непадзельную Беларусь супраць Савецкай улады і польскай акупацыі.
У 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве.
У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў.
У 1926 запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі, на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі і выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту.
У красавіку 1927 пераехаў у БССР.
Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце,.
З 1928 акадэмік БелАН. Займаўся этнаграфіяй, беларускай мовай, аховай помнікаў старасвтечыны. Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў Беларусі, у час адной з іх знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай.
У лістападзе 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. У 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», пазбаўлены звання акадэміка. Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. У 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў.
Паўторна арыштаваны ў 1937, прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі».
У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. У 1918 – “Што трэба ведаць кожнаму беларусу”…
Даследаваў старажытна-беларускую літаратуру, гісторыю і паходжанне назвы Беларусь. У 1924 годзе надрукаваў «Падручны расійска-крыўскі слоўнік», «Крыўскі (беларускі) іменьнік»; слоўнік «Назовы птахаў» і «Іменьнік расьцін».
В. Ластоўскі выставіў тэзіс ад тоеснасці крывіцкай (т.ч., Полацкай) і беларускай дзяржаўнасці, адзін з найбольшых прапагандыстаў назвы «Крывія» для Беларусі і «крывіцкая» для беларускай мовы. Прыхільнік канцэпцыі «залатога веку».
Вацлаў Ластоўскі быў аўтарам-складальнікам шэрага «чытанак», прызначаных для дзяцей і моладзі.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...


Ответить