ТРАДЫЦЫІ І АБРАДЫ

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

ТРАДЫЦЫІ І АБРАДЫ

Сообщение РомРом » 20 июн 2008, 23:44

КУПАЛЛЕ
Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга Сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў. У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень нараджэння Прарока Іаана Прадцечы, якому наканавана было ахрысціць у рацэ Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста.
Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся гуртам і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі звычайна на скрыжаванні, на беразе рэчкі або возера ці на пагорках.
3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, убраўшы свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню.
Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі купальскі агонь. Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы абавязкова наладжвалі гульні з пераскокваннем праз агонь.
На заканчэнне гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі, на якія задумвалі на будучае свайго роду і лёсу.
3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць сонца, каб паглядзець, як яно «грае». Узыход сонца сустракалі адпаведнымі песнямі.
3 купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб актывізацыі дзеянняў рознай «нечысці» — чарцей, пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, – ведзьмаў.
Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з папараць-кветкаю, якая зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і набываў незвычайныя здольнасці, напрыклад пачынаў разумець мову раслін і жывёл.
3 нецярпеннем чакалі купальскай ночы шукальнікі схаваных у зямлі скарбаў. Верылі, што над кожным з іх апоўначы гарыць чароўны агеньчык.
Прыкметы і гаданні ў купальскую ноч і напярэдадні яе характарызаваліся аграрна- і любоўна-магічнымі матывамі. Напрыклад, пераскоквалі праз агонь на конях, каб зберагчы іх ад чараў злых духаў і хвароб, вечарам і ноччу збіралі лекавыя травы, што называюць у народзе «святаянскімі зёлкамі», якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні розных хвароб і правядзенні ачышчальных рытуалаў.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
Kirilenko Wadim
Сообщения: 713
Зарегистрирован: 23 мар 2009

Re: ТРАДЫЦЫІ І АБРАДЫ

Сообщение Kirilenko Wadim » 11 окт 2009, 10:07

Был в августе ,в Минске, очень порадовался за возвращение национальных ресторанов,имею в виду
кафе :"..У Франциска.."рядом с ГУМом.В нем настоящая старожитная Белоруссия.Обязательно посетите, не пожалеете...
Читайте книгу В.В.Деружинского " Тайны Беларуской истории",под редакцией АнатолияТараса и Вы увидете Радзиму,как, она есть, книга- подвиг духовный и гражданский нашего земляка и брата.

Tatianatani4
Сообщения: 3
Зарегистрирован: 13 апр 2015

Re: ТРАДЫЦЫІ І АБРАДЫ

Сообщение Tatianatani4 » 17 апр 2015, 02:40

Здравствуйте.Буду признательна за информацию о белорусском обряде снятия фаты невесты .(Гомельская область )
Подскажите исполнителя песни-"Снятие фаты -свякроука"
http://cs6297v4.vk.me/u65114346/audios/357e73c28520.mp3?

Монти
Сообщения: 12
Зарегистрирован: 13 июн 2015

Re: ТРАДЫЦЫІ І АБРАДЫ

Сообщение Монти » 15 июн 2015, 13:36

Обязательно побываю в Минске. В августе еду к друзьям в Полоцк.

Ответить