"Мова ці-кава" ў Маскве

Объявления, анонсы и отзывы о белорусских мероприятий в Москве и других российских городах
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 29 ноя 2015, 21:23

Спадарства,
“Мова ці кава” запрашае вас на сустрэчу прысвечаную сучаснай беларускай літаратуры. У вас ёсць любімы беларускі аўтар-сучаснік!? Сустрэча – гэта добрая нагода распавесці пра яго. Нічога не ведаеце пра сучасную беларускую літаратуру?! З намі дакладна даведаецеся! У любым выпадку запрашаем вас на цёплую ды пазнавальную маскоўскую “Мову ці каву”, якая адбудзецца ў апошні дзень восені, 30 лістапада а 20.00 у кавярні “Кафеін”, што побач з метро Беларуская!
Да сустрэчы!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 11 дек 2015, 22:36

Сябры, дзякуй вам за цікавую сустрэчу!
Нагадаю, што пачалі мы яе традыцыйна з актуальных падзей маскоўскай грамады, ды падрабязным аповедам пра вандроўку некаторых нашых удзелькаў у Дагестан. Пасля мы перайшлі да галоўнай тэмы сустрэчы - сучаснай беларускай літаратуры.
Была прадстаўлена апошняя кніга нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч "Час second hand" у беларускім перакладзе, якая апісае феномен трансфармацыі савецкага чалавека ва умовах сучаснага грамадства.
Пасля мы пачулі цікавы аповед пра творчасць Artur Klinau , яго твор Шалом, пра падарожжы з захаду Нямеччыны ў Магілёў у тым самым шаломе, сучасны менскі твор "Шклатара", дзе падзеі разгортваюцца адначасова ў Менску 2010-га, напярэдадні і падчас Плошчы, ды ў 1881-м годзе. Вядома ж, мы не абмінулі "Горад сонца" - твор, які змяняе стаўленне да Менску ў тых, хто мае да гэтага гораду хоць нейкае дачыненне.
Нуступны аўтар, якога мы таксама залічылі да сучасных, Сяргей Пясецкі. Яго прыгодніцкія, аўтабіяграфічныя творы пра кантрабандыстаў з-пад Ракава ў міжваеннай Польшчы, проста не могуць не зацікавіць. Гумар, народныя традыцыі ды крымінальныя аповеды, якія спалучаны ў яго кнігах нездарма ужо доўкі час прыцягваюць увагу шматлікіх чытачоў у Польшчы і Беларусі.
Колькі слоў было сказана пра гумарыстычную, але адначасова глыбокую кнігу полацкага песменніка Уладзіміра Арлова "Ордэн белай мышы".
Пасля была ўзгадана гарадзенская школа пісменнікаў: "пясецкі сучаснасці", літаратар і праваабаронца, Wiktar Sazonau з яго цікавымі "Занатоўкамі кантрабандыста", Victor Shalkevich гарадзенскі бард, шоў-мэн ды пісьменнік у творах якога вельмі добра адчуваецца гарадзенскі дух ну і таксама Аляксей Карпюк з яго найвыдатнейшым, неверагодна прыгожым творам "Данута" пра каханне чырвонага партызана да сяброўкі "Арміі Краёвай" - толькі гарадзенец можа так прыгожа пісаць пра Вільню!
Размаўляючы пра творы, звязаныя з памежжам і кантрабандай, мы не маглі не ўзгадаць зборнік вострасюжэтных аповесцей "Сатанінскі тур" Івана Шамякіна, які ў вельмі цікавай форме апісвае "чалночнае" жыццё Беларусі на пачатку 90-х.
(спасылкі на творы апошніх чатырох аўтараў вы можаце знайсьці ў каментарах да гэтага пасту).
Скончылі мы сустрэчу моўнай хвілінкай ад Рамана Раманавіча.
Яшчэ раз шчыры дзякуй за сустрэчу!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 13 дек 2015, 16:24

Шаноўныя сябры,
14-га снежня а 20.00 запрашаю вас на апошнюю ў гэтым календарным годзе маскоўскую “Мову ці каву”. На ёй мы падсумуем найбольш важныя падзеі 2015-га году, а таксама падзелімся планамі на 2016-ты! Ну а паколькі сустрэча нашая перадкалядная, мы паразмаўляем аб тым, як святкуюць Каляды ў Беларусі ды ў іншых краінах. Кожны, хто прыйдзе на сустрэчу дакладна атрымае порцыю святочнага настрою! Да сустрэчы па старому адрасу: кавярня “Кафеін”, вул. Лясная 3, метро “Беларуская”.
З павагай, Аляксей Буранок
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Ответить