"Мова ці-кава" ў Маскве

Объявления, анонсы и отзывы о белорусских мероприятий в Москве и других российских городах
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

"Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 26 фев 2014, 22:58

"Кавярні: дзе бавяць час беларусы Масквы"
Вядоўца: Вольга Вербіловіч
Гаварыць пра прысмакі ды напоі ў кавярні пасля працоўнага дня – сапраўднае выпрабаванне! Аднак нашыя студэнты самаадданыя! :) Адкуль прыйшла культура кавярняў і ці мелі беларусы звычку хадзіць у кавярні? Што такое беларуская карчма і аўстэрыя, адкуль паходзяць такія сучасныя назвы як, напрыклад, “Шынок у Лявона”? Чым можа адказаць наш беларускі брэнд “Хутка-смачна” папулярнаму фастфуду і культуры “пад’есці на хапка”?
Выдатнейшы слоўнік, які маем ад Уладзя Лянкевіча і Алены Пятровіч, дапамог нам зрабіць пераклад меню ўжо амаль беларускай кавярні ў Маскве – “ОГИ в Мейерхольда”, а размоўнік – вызначыцца ў гутарцы з афіцыянтам у самых розных сітуацыях: замовіць салату ад шэф-повара з Крычава ў кавярні “Бурачок” для свайго сябра вегетарыянца, распавесці бізнес-партнёру іншаземцу, дзе ў Маскве можна пакаштаваць сапраўдныя дранікі, топтанку (так нашыя дзядулі і бабулі называюць “пюре”) ды крамбамбулю. Падчас граматычнай хвілінкі ўспомнілі зваротны займеннік “сябе” і ўпэўніліся, што на сняданак САБЕ і ТАБЕ можна замовіць каву, а да кавы СЯБЕ і ЦЯБЕ варта пачаставаць цукеркай ці духмянай лустай з сырам і вяндлінай.
Не сакрэт, што ў Маскве не так шмат месцаў, дзе можна пазнаёміцца з культурай Беларусі на ўзровень глыбей, чым дранікі, “Песняры” ды шапікі “беларускія прадукты”. Таму ў творчым спаборніцтве мы мусілі вынайсці, як залучыць інвестыцыі, звярнуць увагу патэнцыйных кліентаў ды прывабіць наведвальнікаў у новую кавярню беларусаў Масквы. Неўзабаве ў мегаполісе з’явіцца новая сетка беларускіх кавярняў “Імбрык”, а па Садовым коле будуць гойсаць стылёвыя БелАЗы з аўтэнтычным меню і выцінанкамі – сапраўдная “кавярня-на-колах”! :)
Наступную сустрэчу з тэмай “Цэнзура” вядуць Васіль Дранько-Майсюк і Максім Іўкін.
4 красавіка, аўторак, 20.00 "ОГИ в Мейерхольда" (метро Мендзялееўская, вул. Новаслабодская, 23; 4 паверх)
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 04 мар 2014, 09:48

2 сакавіка 2014 года памёр апошні Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Спачуванні родным, блізкім і сябрам.
Сёння, 4 сакавіка, на «Мова-ці-каве” пойдзе гамонка пра спадчыну Барадуліна. Музыканты праспяваюць песні на вершы класіка. Запрашаем усіх, хто любіць дзядзьку Рыгора.
12 фактаў пра РЫГОРА БАРАДУЛІНА
1. У школе Ён быў выдатнікам па нямецкай мове.
2. Калі аднакласнікаў прымалі ў піянеры, то Ён збег са школы.
3. Апошні, хто атрымаў ганаровае званне Народнага паэта Беларусі (1992 г.)
4. Першы верш надрукаваў у 1953 г. у газеце "Чырвоная змена".
5. У юнацтве ведаў напамяць паэму Якуба Коласа "Новая зямля".
6. Калекцыяніраваў цацачных сланоў і чарапах.
7. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984 г.).
8. Па веравызнанню быў уніятам.
9. На першых прэзідэнцкіх выбарах актыўна падтрымліваў Зянона Пазняка.
10. 28 чэрвеня 2004 г. меў асабістую аўдыенцыю з Папам Рымскім Янам Паўлам II.
11. У 2006 г. быў сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію за кнігу вершаў "Ксты".
12. Яго апошні твор -- "Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна" (2013г.). Па словах Паэта -- гэта Яго самая галоўная кніга, якую Ён пачаў яе пісаць яшчэ ў дзяцінстве.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 05 мар 2014, 23:50

Памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
«Мова-Ці-кава» 4 красавіка, аўторак, 20.00 "ОГИ в Мейерхольда"
Вядоўцы: Васіль Дранько-Майсюк і Максім Іўкін
Адбылася цікавая размова пра жыццёвы шлях народнага пеяняра, – дзяцінства, калі фармавалася яго любоў да матулі, да роднай мовы, да жывёл і птушак, беларускай зямлі, да людзей. Пра яго юнацкія гады, сяброў-таварышаў па літаратурнай дзейнасці. Прыгадаўшы яго апошні твор -- "Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна", спрабавалі разгадаць вушацкія словы “вадзіцца”, “вернікі”, “вуда”, “вянок”, “бяссьмертнік”, “вясна”… А як прыгадалі самую вясёлую кніжку дзядзькі Рыгора – “Дуліна ад Барадуліна”, узяліся пісаць гумарэзкі пра прыгоды студэнтаў Рыгора Барадуліна й Міхася Стральцова, карыстаючы словы з Вушацкага словазбора…
Прыгадалі й песні на вершы Рыгора Барадуліна. Спачатку прыдумоўвалі варыянты тэксту верша “Трэба дома бываць часцей“, а потым спявалі разам з Максімам Іўкіным.
Кожны ўдзельнік сустрэчы прадэкламаваў любімы верш Рыгора Барадуліна – прагучала цэлая аўдыёкніга барадулінскай лірыкі. Таксама кожны ўдзельнік назваў аўтара верша, што ў першы раз найбольш яго ўразіў і запаў у памяць. Найбольш галасоў набраў Якуб Колас, другім быў Кандрат Крапіва. Называлі таксама Уладзіміра Караткевіча, Янку Купалу, Максім Багдановіча, Міхася Стральцова, Пятруся Броўку…
Адзначылі й плённую работу Рыгора Барадуліна як перакладчыка. На вечарыне прагучаў “Запавет” Тараса Шаўчэнкі на мове арыгінала й у перакладзе на беларускую мову Рыгора барадуліна.
На заканчэнне толькі адзін з дзесяткаў вершаў, што прагучалі ў “ОГИ в Мейерхольда" ў дзень пахавання народнага паэта:

http://www.youtube.com/watch?v=Bdvsx_t9N_g,
Я не спяшаюся зіму сустрэць,
Пакуль гасцюе лета ў сэрцах нашых,
Пакуль шалее хмель у поўных чашах,
Агню лагоды хочацца гарэць.

Я Вас праводжу, як праводзяць ноч,
Сцямнелую ад жарсці і знямогі,
Кілімы ўдзячнасці сцялю пад ногі,
Шлю рэха радасці ісці наўзбоч.

Як раніцу, я сустракаю Вас,
Ад суму адзічэлы і ўначэлы,
Крылатага стральца сляпыя стрэлы
Цаляюць у ратунак мой якраз.

Баюся страціць Вас і пастарэць,
Мая вясна і лета залатое.
Мне варта жыць было б хаця б за тое,
Каб Вас, неразгаданую, сустрэць.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 20 мар 2014, 22:15

“Беларусы ў віры культур” 18 САКАВІКА, кавярня "Старбакс"
сустрэча з экспертам Польскага культурнага цэнтру
Вядоўца: Воля Вербіловіч

Новая сустрэча “Мова ці кава” у Маскве адрознівалася не толькі іншым месцам сустрэчы, але і трошку іншым фарматам. Мы правялі дзьве невялікія самастойныя імпрэзы. Напачатку сустрэчы да нас завітаў эксперт па кіно Дзяніс Вірэн з Польскага культурнага цэнтру ў Маскве. Спадар Дзяніс вельмі цікава і змястоўна распавёў пра галоўныя праекты і актыўнасці Цэнтру, прынёс адпаведную літаратуру, падзяліўся перакладніцкім вопытам. Безумоўна, мы прыгадалі А. Вайду, Ч. Мілаша, З. Рыбчыньскага, С. Лема і іншых славутых польскіх творцаў. Даведаліся, як актуальныя праекты ПКЦ працуюць з культурнай спадчынай класікаў і сучаснікаў, што такое “дзіцячы ўніверсітэт” у Маскве ды яшчэ шмат чаго важнага і карыснага. Мы ж у сваю чаргу падзяліліся са спадаром Дзянісам сваім досьведам пра беларускі кінематограф і падзякавалі яму падарункамі ад культурніцкай кампаніі “Будзьма”.

А далей усіх нас чакала інтрыга азартнай гульні, якая, дарэчы, пад забаронай у Маскве, але не забароненая беларусам . Гульцы мусілі праверыць свае аналітычныя здольнасці і адчувальнасць да актуальных сацыяльных, палітычных, эканамічных трэндаў. У “Сацыяльным казіно” кожны мусіў стаць прадказальнікам дакладнай лічбы, якую маюць статыстыка і апошнія навуковыя даследванні. Так мы спрабавалі ўспомніць, колькі працэнтаў беларусаў лічыць роднай беларускую мову ды сапраўды размаўляе на ёй, якая доля вернікаў у Беларусі, зрабіць прагноз рэйтынгаў палітыкаў, здагадацца, як павялічылася колькасць казіно і гульнявых устаноў у Беларусі за апошні год . Вынікам гульні стала перамога спадара Артура, які адзначыўся найбольш паспяховымі стаўкамі!

25-га САКАВІКА, аўторак а 20.00, у кавярні СТАРБАКС на ст. м. Кузнецкі мост/Лубянка (вул. Кузнецкі мост, д. 21/5) вас будуць чакаць Васіль Дранько-Майсюк і Максім Іўкін.

А наступная сустрэча цыклу “Беларусы ў віры культур” адбудзецца праз аўторак 1 КРАСАВІКА, дзе мы будзем вітаць цікавага госця з чэскай культурнай суполкі ў Маскве!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 30 мар 2014, 19:45

МАСКВА. 25-га САКАВІКА.
Выкладчыкі: Васіль Дранько-Майсюк, Максім Іўкін

Блізу двух дзясяткаў мовацікаўцаў сабралася гэтым разам у кавярні “Старбакс”, каб разам адзначыць 96-я ўгодкі абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі (апроч сталых наведнікаў, у гэты аўторак да нас завіталі беларускія артысты маскоўскіх тэатраў Ганна Яфрэмава і Аляксей Размахаў).

На пачатку “Мова ці кава” ўшанавала хвілінай маўчаньня актыўнага наведніка і сябра нашых курсаў Алеся Каляду, які пайшоў ад нас 8 сакавіка гэтага году. Для прысутных быў пералічаны вядоўцамі шэраг падзей, якія адбываліся ў сьвеце 25-га сакавіка – ад адкрыцьця аднаго з найбуйнейшых спадарожнікаў Сатурну ў 1655 годзе да ўстанаўленьня дыпляматычных адносінаў паміж Беларусьсю й Турэччынай у 1992-м.

Гучалі радкі Рыгора Барадуліна, прысьвечаныя Дню Волі – гэтаму “годнаму дню Беларускай дзяржавы”, быў прачытаны поўны тэкст Трэцяй Устаўной Граматы Рады БНР, а таксама праведзены тэст “Што мы ведаем пра БНР?” (па выніках якога былі вызначаны “самы сумленны” і “самы хітры” вучні “Мовы ці кавы”).

Натхнёныя прыкладам айцоў-заснавальнікаў БНР, мовацікаўцы вырашылі стварыць уласную Беларускую Мовацікаўскую Рэспубліку – БМР. Кожны з удзельнікаў атрымаў пасаду міністра Рады БМР і выступіў перад Радай з разгорнутай праграмай. Зь ліку найбольш актыўных выступоўцаў было вылучана чатыры кандыдаты на пасаду Прэзыдэнта БМР, пасьля чаго ў “Старбаксе” адбыліся мовацікаўскія прэзыдэнцкія выбары. Ва ўпартай і
жорсткай барацьбе з адрывам у адзін голас усіх перамог дзейны міністар культуры БМР, сталы наведнік “Мовы ці кавы”, эканаміст, філёзаф і паліглёт Міхась Хамінскі.

Найбольш актыўнымі на ўстаноўчым пасяджэньні Рады БМР былі міністар абароны і гандлю Тодар Санько, міністар прамысловасьці і сувязі Раман Чырвонцаў, міністарка сельскай гаспадаркі Аліна Дзеравянка, міністар эканомікі Зьміцер Бакунец і іншыя неафіцыйныя асобы.

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Мовацікаўскай Рэспублікі, Рада яе паклала свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць нам у поўнай меры зьдзейсьніць нашы мовацікаўскія ідэалы.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 16 апр 2014, 22:41

7 красавіка, тэма ўроку – “КОСМАС”
Выкладчыкі: Васіль Дранько-Майсюк, Максім Іўкін
Мовацікаўцы сустрэліся ў “Старбаксе”, каб разам выправіцца ў далёкае касьмічнае падарожжа. Прысьвяціць яго было вырашана вялікай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, дзень памяці якой акурат прыпаў на дзень нашае сустрэчы.
Пачалася касьмічная “Мова ці кава” з геніюшаўскага верша-прысьвячэньня першаму беларускаму касманаўту Пятру Клімуку:
Хлопча палескі, з харошых найлепшы,
Што вылецеў к сонцу з дрымотных балотаў.
Скуль мне узяць дасканалыя вершы,
Вартыя гэтак далёкіх палётаў?
Прагучала перадгісторыя стварэньня гэтага верша: паэтка захаплялася чалавекам, які яшчэ ў далёкім 1973 годзе заклікаў беларускіх школьнікаў “любіць Радзіму і шанаваць родную мову”.
У касьмічным падарожжы на Сатурн (на запрашэньне слыннага сатурніянскага мастака беларускага паходжаньня Язэпа Драздовіча) усіх чакала мноства выпрабаваньняў – ад вынаходніцтва адмысловага ракетнага паліва да складаньня касьмічнага слоўніка. У адрозьненьне ад папярэдніх, касьмічны слоўнік не прадугледжваў тлумачэньня ці перакладу – гэтым разам вучні асабіста складалі яго прыкладную частку, ужываючы касьмічныя словы й выразы ў некасьмічным значэньні (“З каліткі выйшаў сівы, як лунь, белы карлік – дзед Піліп”, “Ад камянюкі, якую кінуў у родную школу вар’ят Васька, засталася чорная дзірка” і г.д.). А наш сталы слухач і наведнік Раман Чырвонцаў нават прыдумаў гэтым словам уласныя беларускія адпаведнікі. Найбольш жа хуткім у складаньні слоўніка быў прызнаны наш новы слухач Вадзім Карнаухаў.
Для лепшай арыентацыі мовацікаўцаў у касьмічнай прасторы былі складзеныя карты сузор’яў Язэпа Драздовіча (Шалі), Барыса Кіта (Авен) і Пятра Клімука (Рак), а ад мэтэарытнага дажджу ўсіх ратавала дэклямацыя верша “Млосквіт” вядомага сатурніянскага паэта Віктара Жыбуля.
Пры канцы сустрэчы пад смачную гарачую каву ад Тодара Санька касьмічная каманда “Мовы ці кавы” складала сцэнар фантастычнага фільма паводле нашай клясыкі для экранізацыі яе ў Галівудзе. Найбольш удала быў распрацаваны сюжэт, які пераносіў у космас герояў славутага раману Івана Мележа “Людзі на балоце”.
Першы касьмічны палёт удзельнікаў “Мовы ці кавы” прайшоў удала. Каманда ў поўным складзе і з новым касьмічным і моўным вопытам шчасьліва вярнулася на Зямлю і прызямлілася ў Маскве на Кузьнецкім мосьце.
Зь мовацікаўнага касьмічнага слоўніка:
Астэроід – праходзень
Белы карлік – старэчык
Зорка – гастрына
Касьмічная прастора – кругасьвет
Космас – пустэчча
Млечны шлях – Шлях у вырай, вырайня
Мэтэарытны дождж – камняпад
Ракета – лятука
Сонечная сыстэма – Гэлька
Спадарожнік – неадчэпа
Стыкоўка – пацалуньне
Сузор’е – супольле
Сусьвет – Усенавакольле
Туманнасьць – невідочча
Чорная дзірка – незвароцьце, незвараць
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 16 апр 2014, 23:05

14 КРАСАВІКА, кавярня “Starbucks”
Вядоўца: Воля Вербіловіч

Марыце стаць заўзятым вандроўцай? Вывучайце краіны не па афіцыйных правадніках і турыстычных клішэ, імкніцеся пабольш гутарыць з мясцовым людам, карыстацца грамадскім транспартам і адчуць атмасферу горада/мясцовасці па самых ціхіх і прыхаваных ад турыстычных натоўпаў куточках.

Жадаеце стаць знаўцам літаратуры і мець добры густ? Пачынайце з класікі, абярыце месца працы далей ад дому, каб мець дастаткова часу на павольнае чытанне, слухайце па-магчымасці якасныя аўдыёкнігі.

Імкнецеся быць паліглотам? Практыкуйце мову (мовы) хаця б па 20 хвілін кожны дзень, знайдзіце цікавыя крыніцы, што будуць даваць вам унікальную інфармацыю (каб прывязаць вывучэнне мовы да вашых інтарэсаў, працы, захапленняў). І, безумоўна, гаварыце, гаварыце і яшчэ раз гаварыце на мове, не бойцеся памыліцца!

Ну, а калі вы вырашылі ўзяцца за ўдасканаленне свайго музычнага густу – выкідайце ўсе слухаўкі і слухайце мелодыі сваімі роднымі вушамі, дайце магчымасць кампазіцыі запоўніць прастору вакол вас! Не абмінайце ўвагай музыку прыроды, гукі, што вакол нас кожны дзень!

Нашая сапраўдная “Майстэрня захапленняў” дае менавіта такія слушныя парады! Удзельнікі сустрэчы працавалі над імі камандна і вельмі пільна, таму не сумнявайцеся ў аб’ектыўнасці

Апроч працы ў майстэрні, каб прадоўжыць тэму падарожжаў і захапленняў, мы зладзілі складаную, але запамінальную вандроўку ў краіну “Уяўляндзію”.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам за цудоўны настрой і выдатны вечар!

Чакайма сустрэчы 21 КРАСАВІКА а 20-й у кавярні “Starbucks” (м. Кузнецкі мост, Лубянка)! Вядоўцы – Васіль Дранько-Майсюк і Максім Іўкін.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 05 ноя 2014, 04:20

Шаноўнае спадарства! Радыя запрасіць Вас на другую сустрэчу ў новым сезоне “Мова ці кава”
Занятак 2. IV сезон. "Жыць па-суседзку"–– Суседзі па лесвічнай клетцы, кватэры, пакоі, вуліцы, працы, краіне...
У панядзелак, 10-га лістапада 2014 г., пачынаем у 20:00
«Кофеин на Лесной” г. Масква
Падрабязьней на фэйсбуку: “Мова ці кава”
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 07 дек 2014, 21:58

На маскоўскіх курсах 'МоваціКава' прайшлі заняткі, прысвечаныя Краіне Ўсходзячага Сонца - Японіі, а дакладней японскім цікавосткам і незвычайнасцям.ўразілі сваімі рознабаковымі ведамі. Пацешыла тое, што для мовацікаўцаў Японія - гэта не проста краіна сушы ды самураяў. Узгадалі і культурныя адметнасці (ікебана, арыгамі, танка, хайку, сумо і інш.), і гістарычныя падзеі 1905-ага (Цусіма) і 2-ой Сусветнай вайны (Хірасіма ды Нагасакі, камікадзэ), і пасьпяховыя японскія кампаніі (Міцубісі, Таёта), і нават загадкавую`дзяўчыну з Нагасакі`.)
Удзельнікі заняткаў даведаліся, што японцы п'юць гарабату з грэчкі замест таго, каб гатаваць з яе кашу; што навучальны год распачынаецца ў красавіку разам з квітненнем сакуры - сімвала абуджэння прыроды; як слушна разлучыць драўляныя палачкі падчас паходу ў японскую рэстарацыю, каб не раззлаваць суседа і шмат чаго іншага. За правільныя адказы каманды атрымоўвалі папяровых жураўлікаў-арыгамі, якія сімвалізуюць надзею на мір.
Таксама мовацікаўцы пазнаёміліся з некаторымі іерогліфамі ды незвычайнымі сапраўднымі(!) японскімі імёнамі і назвамі (кшталту Івана, Наказата, Таяма, Таканава). І галоўнае, пагутарылі пра стасункі Беларусі ды Японіі, пра нашых суайчыннікаў у далёкай краіне, пра тое, што для японцаў Беларусь - гэта краіна прыгожых дзяўчат! Узгадалі імёны: Іосіфа Гашкевіча - нашага зямляка, першага консула Расійскай Імперыі ў Японіі, складальніка першага ў свеце руска-японскага слоўніка, 200-годдзе якога сёлета святкуюць абедзве краіны; Го Косіны - выкладчыка Хакайдскага Ўніверсітэта, перакладчыка вершаў Барадуліна ды апавядання А.Федарэнкі, больш таго! адзінага пакуль перакладчыка беларускай літаратуры ў Японіі; Сіёры Кіёсавы - аспіранткі Цукубскага Ўніверсітэта апантанай беларускай мовай, якая так размаўляе на мове, што кожны беларус можа пазайздросціць!
Напрыкацы, вядоўца, Таццяна, якая пражыла ў Японіі 6 гадоў, адказала на цікавячыя мовацікаўцаў пытанні пра загадкавы японскі свет. Удзельнікі сустрэчы выявілі дапытлівасць, прагу да новых ведаў

8 снежня МОВА ЦІ КАВА запрашае Вас узгадаць мінулае для таго, каб даведацца кiм мы ёсць і зразумець, як не згубіць сувязь з продкамi у вiры сучаснага жыцця!
Надыход зімы з яе даўгімі начамі натхняе на думкі пра векавечнае. У лістападзе беларусы ўшаноўвалі памяць Дзядоў, a напрыканцы снежня чакаюць калядныя дні, якія мы з мінулых часоў падзяляем з блізкімі людзьмi. У такую паравіну года акурат самы час узгадаць нашых продкаў. Ці ўсе мы ведаем, адкуль ідзе наш род, што шанавалі ці чаго страшыліся нашыя дзяды, адкуль пайшоў беларускі народ і навошта нам трэба гэтым цiкавiцца?
Да сустрэчы ў панядзелак!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 25 янв 2015, 16:52

Шаноўнае спадарства! Радыя запрасіць Вас на чарговую сустрэчу “Мова ці кава”
Тэма: Турызм-авантурызм… Будзем з ВАМІ разважаць на тэму самых розных авантурных і незвычайных падарожжаў, вандровак, камандзіровак і турыстычных тураў! Дзе, у якіх фантастычных краінах, паспелі за гэтыя зімовыя канікулы ВЫ адпачыць? Што нечакана-запамінальнага з ВАМІ адбылося? Якіх мы ведаем вядомых беларускіх турыстаў-авантурыстаў і як яны ўзбагацілі нашую культуру? І ўвогуле што кожнаму з нас дае творча-нечаканае падарожжа?
У панядзелак, 26-га студзеня 2015 г., пачынаем у 20:00
«Кофеин на Лесной” г. Москва, метро Белорусская кольцевая, выход к улице Лесной направо, 10 метров
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 03 фев 2015, 00:17

МОВА ЦІ КАВА, Масква, 26 студзеня
Вядоўцы: Васіль Дранько-Майсюк, Таццяна Цагельнік
У гэты панядзелак кавярня сабрала шмат сяброў "Мовы ці Кавы". Прыемна, што было багата новых наведвальнікаў - цудоўных і яскравых, якія разам з усімі ўпрыгожылі сустрэчу!
У лёгка-нязмушанай атмасферы мы дзяліліся ўражаннямі ад сваіх зімовых падарожжаў. Найбольш запамінальнае апавяданне было пра шыкоўна-архітэктурна-паэтычны Львоў, дзе невялікія кошты на свініну, прыхільна ставяцца і да беларускай і да рускай моваў, але не маюць добрых дарог.
Падзяліўшыся на каманды, складалі спісы вядомых беларускіх падарожнікаў (куды трапілі і некалькі сяброў "Мовы ці Кавы"). Нашая вядоўца Таццяна прэзентавала нанова выдадзены Расійска-беларускі слоўнік С. Некрашэвіча і М.Байкова.
Пад канец сустрэчы нашыя ўдзельнікі, пераўвасобіўшыся ў прадстаўнікоў турыстычных фірм, складалі новыя, арыгінальныя турыстычныя маршруты па Беларусі і рыхтавалі невялічкія рэкламныя паведамленні для замежных турыстаў аб нашай краіне. Адна з нашых новых удзельніц, спадарыня Ніна, якая да гэтага амаль не карысталася беларускай мовай, настолькі пераканаўча, смела ды эмацыйна расказала па-беларуску пра свой турыстычны маршрут па Беларусі, што заслужыла прыз -- апошні нумар часопіса "Верасень".
Запрашаем на сустрэчу ў панядзелак 9 лютага, пачынаем у 20:00
«Кофеин на Лесной” г. Москва, метро Белорусская кольцевая, выход к улице Лесной, направо 10 метров
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 15 фев 2015, 09:29

16 ЛЮТАГА Мова ці Кава запрашае Вас на сустрэчу з нашым госьцем - Юске Касівагі - апантаным беларускай мовай і гісторыяй японскім студэнтам, удзельнікам курсаў беларускай мовы ў Токіё, і проста вельмі разнастайным і цікавым маладым чалавекам!
Сустракаемся як заўсёды а 20-ай гадзіне ў кавярні `Кофеін` (вул.Лясная, 3).
http://generation.by/news6310.html
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 08 мар 2015, 14:14

Мова ці Кава віншуе са Святам Вясны і Прыгажосці і запрашае на сустрэчу 9 САКАВІКА а 18-ай гадзіне (!), прысвечаную ўсяму жаночаму і чароўнаму ў беларускай мове і Беларусі! Усім Любві, Кахання і Цеплыні! Смайлик «smile»
Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што сустрэча пачнецца а 18-ай гадзіне!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 15 ноя 2015, 15:02

Шаноўнае спадарства,

“Мова ці кава” запрашае вас на чарговую сустрэчу, якая будзе прысвечана нацыянальным меншасцям у Беларусі. Чым сёння займаецца ўкраінская меншасць у Беларусі? Дзе знаходзіцца літоўская школа ў РБ? У чым розніца паміж двумя саюзамі палякаў у Беларусі? Чым сёння жыве беларуская татарская меньшасць? Ці расейскую меншасць увогуле можна лічыць меншасцю? Адказы на гэтыя простыя і шматлікія іншыя больш складаныя пытанні вы пачуеце на бліжэйшай сустрэчы, якая распачнецца ў панядзелак, а 20.00 ў кавярні “Кафеін” вул. Лясная 3 (м. Беларуская кальцавая).
Прашу вас таксама падрыхтаваць невялічкі аповед пра сутыкненне ў Беларусі з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў.
Падчас сустрэчы адбудзецца кароткая прэзентацыя беларуска-украінскага альманаху “Справа” і сустрэча з беларуска-польскім этнолагам Аляксеем Буранком
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 18 ноя 2015, 17:08

16 лістапада маскоўская Мова ці кава была прысвечана нацыянальным меншасцям у Беларусі. У цёплай сяброўскай атмасферы мы распачалі нашую сустрэчу з моўнай хвілінкі ад Рамана Раманавіча. Абмеркаваўшы апошнія падзеі у жыцці беларусаў Масквы, мы перайшлі да кароткай прэзентацыі украінска-беларускага альманаху "Справа", а таксама сказалі колькі словаў наконт кнігі "Беларусы ў Літве" Алеся Адамковіча. Размаўляючы аб украінскай меншасці ў Беларусі, мы не змаглі абыйсьці ўвагай адзін з найвыбітнейшых сучасных твораў беларускай ліатаруры -- "Рыбін Горад" Наталкі Бабінай, падзеі якога разгортваюцца акурат на беларуска-украінска-польскім памежжы. Пасля беларуска-польскі этнолаг Аляксей Буранок распавёў пра Саюз Палякаў у Беларусі, напрыканцы акцэнтаваўшы увагу на тым, што вялікая падтрымка уладамі Польшчы сваёй дыяспары магла б быць добрым прыкладам па супрацоўніцтву з беларускай дыяспарай для Рэспублікі Беларусь. Цікавай была й гамонка пра татарскую меншасць, якая для ўдзельнікаў Мовы ці кавы не з'яўлялася terra incognita - сябры курсаў ахвотна дзяліліся сваімі ведамі наконт беларускіх татараў. Дзякуй за файны вечар і да наступнай сустрэчы 30 лістапада!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Ответить