Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Сообщение РомРом » 04 мар 2014, 10:45

2 сакавіка 2014 года памёр апошні Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Сёння, 05.03.2014, на «Мова-ці-каве” пойдзе гамонка пра спадчыну Барадуліна, музыканты праспяваюць песні на вершы класіка.

Мне нельга памерці. Ніяк. Ну, хаця б да тых пор,
Пакуль не прыдбаю абутак сабе і адзенне.
У драных шкарпэтках, напэўна, не прымуць у морг –
З іх будуць смяяцца і ўрач, і нябожчыкаў цені.

Мне нельга памерці. Бо трэба яшчэ зарабіць
На месца, на крыж, на вяроўку і на адпяванне.
Усё-ткі танней сёння, хоць бы і блага, ды жыць,
Чым нешта з зарплаты адкласці на дзень пахавання.

Мне нельга памерці, пакуль не збяру на труну
І на катафалк, што на могілкі вывязе цела,
На стол памінальны, як будзе каму памянуць
Дурніцу-душу, што ўсё нейкага шчасця хацела.

Мне нельга памерці. Таму я дагэтуль жыву.
І жыць намагаюся доўга – амаль што бясконца –
Пакуль не згублю ў ліхалецці сваю галаву
З наіўнаю верай, што цемра – заспанае сонца.

Разгорнутая інфармацыя пра паэта -- на Галоўнай старонцы нашага сайта.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

КовальчукАн
Сообщения: 1
Зарегистрирован: 14 июн 2014

Re: Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Сообщение КовальчукАн » 14 июн 2014, 09:26

АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

Litwo! Ojczyzno moja!
Ty jestes jak zdrowie...

Адам Міцкевіч


Паэты нараджаюцца ў карчме,
Каб іх пасьля
Аплаквалі саборы.
Выгнаньніку
Ня ў сьпіну вецер дзьме, –
Ён носіць край абражаны
З сабою.

Хмар вырай
Сьвіцязі сьлязу страсе,
Як пава зь песьні,
Што праз сад ляцела.
На саркафагу ружы
У расе
Паэту –
Не пыхлівасьці зьлюцелай!

Маўчы, ўсыпальня каралёў...
Вякі
Прыціхлі
Над геральдыкай нямою.
Спытае нехта:
– Быў кароль які,
Калі пісаў паэт:
«Ojczyzno moja...»?


Не подскажите, что значит слово "зьлюцелай"

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Сообщение РомРом » 14 июн 2014, 15:20

Не подскажете, что значит слово "зьлюцелай"
От слова "люты", здесь -- ставшей чрезмерной, необычайной по силе, интенсивности, степени своего проявления...
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Ответить