Смяхоцце!!!

Поднимаем настроение: смешные фото, анекдоты, весёлые истории из жизни
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 16 июл 2014, 20:41

Калі Рональд Рэйган спытаў у Войцэха Ярузельскага пра ягоныя ўражанні аб прэзідэнцкім пульце кіравання ядзернымі сіламі ЗША: ("вось чырвоная кнопка - на паветра ўзлятае ўвесь СССР, вось жоўтая - усе краіны Усходняй Еўропы, а вось сіняя - увесь сацлягер! Ну як?!"), Войцэх выдаў байку пра сваю цётку:
- У маёй цёткі ў цэнтры Варшавы быў старадаўні асабняк з туалетнымі пакоямі на кожным паверсе, дык у яе таксама было тры розныя унітазы - з золата, з срэбра і з граніту, але калі яна ўбачыла Савецкая танкі, то абасралася прама ў калідоры...
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 17 июл 2014, 19:29

Вось прыблізны пераклад адной ангельскай байкі:
"Адна бландынка ўдзельнічае ў конкурсе з прызам у адзін мільён еўра. Ёй задаюць такія пытанні:
1) Колькі доўжылася стогадовая вайна?
а) 116
б) 99
в) 100
г) 150
Бландынка просіць дапамогі ў студэнтаў Універсітэта…
2) У якой краіне вынайшлі панамы?
а) Бразілія
б) Чылі
в) Панама
г) Эквадор
Бландынка просіць дапамогу ў залы…
3) Як завуць караля Георга 6-га?
а) Альберт
б) Георг
в) Мануэль
г) Мікалас
Бландынка дастае варажбітныя карты…
4) Ад якой жывёлы паходзіць назва Канарскіх выспаў?
а) Канарэйка
б) Кенгуру
с) Цюлень
г) Пацук
Бландынка выходзіць з гульні...

Як Вы параілі б бландынцы адказваць на гэтыя пытаньні?
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 26 июл 2014, 06:32

Калі ты лічыш сябе разумным (ай) і пасмяяўся (ася) над бландынкай, то прачытай правільныя адказы:
1) Стогадовая вайна доўжылася 116 гадоў з 1337 па 1453
2) Панамы вынайшлі ў Эквадоры
3) Імя караля Георга - Альберт. Ён памяняў яго ў 1936 годзе.
4) Назва Канарскіх выспаў утварылася ад цюленя: лацінская
назва астравоў Insukaria Canaria азначае востраў цюленяў.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 04 авг 2014, 21:53

Бландынка едзе ў мінскім трамваі. Кіроўца аб'яўляе: - Наступны прыпынак – 16 верасня. Бландынка ў паніцы кідаецца да кабіны кіроўцы: - А што, раней ніяк нельга?!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 07 авг 2014, 21:44

У льва тэлефануе мабільнік, ён бярэ слухаўку:
- Так, мілая, - кажа леў, - хутка буду. Што раблю? З быком піва п'ю. Калі скончым? А мы ўжо амаль скончылі - бягу праз пару хвілін. Што купіць? Ага, добра, абавязкова, - вядома, усё запомніў, усё куплю!
Леў кладзе слухаўку, а бык смяецца. Маўляў, як гэта так, табе жонка патэлефанавала, а ты ёй: так-так, ужо бягу, усе куплю. Не можаш, ці што, пляснуць па стале кулаком: маўляў, я мужык, і ўсё!
А Леў яму адказвае: - Браценік, ты не блытай. Гэта ў цябе жонка карова, а ў мяне - ільвіца!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 08 авг 2014, 17:12

Сустракаюцца двое сяброў. Адзін другому кажа:
- Ты ведаеш, усе кажуць, што мая дзяўчына падобная на Божую Маці.
- А фатаграфія ў цябе ёсць?
- Ёсць.
- Дай паглядзець ...
Ой, Матка Боска!!!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 12 авг 2014, 09:42

Загадка. Уявіце сітуацыю. Дарога. Серад святлафорам на першай лініі стаяць МАЗ, вазок і матацыкліст. Чакаюць змены знака. Загарэўся жоўты. МАЗ газануў. Конь спалохаўся і з перапуду адкусіў матацыклісту вуха. Нібыта дарожна-транспартнае здарэньне.
Пытанне: Ёсць пацярпелы. А хто вінаваты – шафёр МАЗа, кіроўца вазка ці конь?
Адказ: Матацыкліст. У шлеме ездзіць трэба!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 15 авг 2014, 22:13

Мама чытае маленькай дачкі страшную казку, якая не робіць на дзяўчынку аніякага ўражання.
- Няўжо ты зусім не баішся злога людаеда? - здзіўлена пытаецца маці.
- А чаго мне баяцца? Мяне ж ня Людай, а Янінкаю клічуць.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 18 авг 2014, 10:49

Патрапіў адзін адвакат у рай. Бог як даведаўся пра гэта - узрадаваўся. Заняў грошай у пекле і не хоча аддаваць. Сатана тэлефануе яму:
- Далжок калі аддасі?
- А вось не аддам, а ты дакажы, што я табе павінен!
- А я на цябе ў суд падам!
- Ну і падавай, у мяне свой адвакат зараз ёсць!
- Падумаеш, напалохаў. Суддзі-ж усё ў мяне ...
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 22 авг 2014, 13:02

Аказваецца, выраз: "Мужык сказаў - мужык зрабіў" правільна гучыць так: "Мужык сказаў. - Жанчына нагадала. - Жанчына нагадала. - Жанчына нагадала. - Жанчына нагадала. - Жанчына задалбала. - Мужык зрабіў".
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 29 авг 2014, 22:51

Бацька тэлефануе з працы дадому, цікавіцца, як справы ў хворага сыночка:
- Як ты там? Якая ў цябе тэмпература?
- Сорак тры.
- Ды ты што?! Не можа быць!
- Можа. Матуля толькі што вымярала, так і сказала: "Трыццаць шэсць і сем".
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 03 сен 2014, 22:23

Мужык у тралейбусе едзе і думае: "Жонка - сьцерва, сябры - падонкі, начальнік - дэбіл, праца - дрэнь, жыццё - лайно ..."
За спіною мужыка стаіць ягоны анёл, запісвае ў нататнік і думае:
"Якія дзіўныя жаданні, а галоўнае - адны і тыя ж кожны дзень!
Але нічога не паробіш, трэба выконваць..."
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 26 сен 2014, 23:12

Практыкаваньне. Адказваць трэба хутка, не раздумваючы і не марнуючы дарма час. А галоўнае - не махляваць!
1. Вы ўдзельнічаеце ў спаборніцтвах і абагналі бягуна, які займае другую пазіцыю. Якую пазіцыю вы цяпер займаеце?
Адказ: вы адказалі, што вы цяпер першы - то вы абсалютна не маеце рацыі. Вы абагналі другога бягуна і занялі яго месца, так што вы цяпер на другой пазіцыі. Паспрабуйце не памыліцца ў другім пытаньні.
2. Вы абагналі апошняга бягуна, на якой пазіцыі вы цяпер знаходзіцеся?
Адказ: Калі вы адказалі на перадапошнім - вы зноў абсалютна не маеце рацыі. Падумайце. Як можна абагнаць бягуна, які ішоў апошнім? Калі вы бяжыце за ім, значыць ён не апошні. Адказ - гэта немагчыма. Атрымліваецца, што выкарыстанне мозгу – ваша не самая моцная здольнасьць. Як бы там ні было – вось яшчэ адно пытаньне.
3. Нічога не пішыце і не выкарыстоўвайце калькулятар, і памятайце: вы павінны адказваць хутка. Вазьміце 1000. Дадайце 40. Дадайце яшчэ тысячу. Дадайце 30. Яшчэ 1000. Плюс 20. Плюс 1000. І плюс 10. Што атрымалася?
Адказ 5000? Зноў няправільна. Правільны адказ 4100. Паспрабуйце пералічыць на калькулятары. Пэўна, сёння не ваш дзень. Але, магчыма, атрымаецца з апошнім пытаньнем:
4. У бацькі Мэры ёсць пяць дачок: 1. Чача 2. Чэчэ 3. Чычы. 4 Чочо. Пытанне: Як клічуць пятую дачку? Думайце хутка. Паспрабуйце прамовіць імя пятай дачкі ўголас.
Адказ: Чучу? – НЕ! Прачытайце яшчэ раз пытаньне. Вядома, яе клічуць Мэры.
ВЫСНОВА: Ці не надышоў час заняцца самападрыхтоўкай?
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 01 апр 2015, 08:01

З днём дурня, сябры!

- Ой, Роза Майсееўна, Вы такая разумная!
- Я не разумная, я дасведчаная. Была б разумнай - не была б такой дасведчанай.

Мядзведзеў заявіў, што падстаў для павышэння цэн няма, таму цэны будуць падвышацца без усякіх падстаў.

- У мяне сяброўка 12-га хлопчыка нарадзіла!
- Нафік столькі дзяцей нараджаць ?!
- Я кажу - 12 сакавіка ...

Ранішняе шоў на моладзевым радыё. У студыю прыходзіць эсэмэска: "Сяброўка прасіла падарыць ёй кацяня, знайшоў такога прыгожага, а яна перадумала і не хоча яго браць. Што цяпер рабіць з жывёлай?"
Вядучы: - Ну, я думаю, жывёлу трэба вярнуць ...
бацькам, а кацяня пакінь сабе.

Той факт, што мядуза выжыла 650000000 гадоў без мазгоў, дае надзею многім людзям ...

Дарагія мае, ПАМЯТАЙЦЕ: Лепш за ўсіх у калгасе працаваў конь. Але, тым не меньш, старшынёй ён так і не стаў ...

Занадта гарачая вада ў дзіцячай ванначцы, прымусіла хлопчыка Пецю загаварыць на паўгода раней.

Душа просіць спакою, сэрца хоча любові, цела патрабуе распусты. Ніхто нікому нічога не дае і ўсе сядзяць злыя.

Парсючкі радуюцца, гуляюць, весяляцца. Раптам у свінарнік заходзіць воўк.
Усе замерлі ў трывожным чаканні. Воўк:
- Ассаламалейкум!
Усе палёгкай ўздыхнулі:
- Дзякуй богу, мусульманін ...

Мужык вяртаецца дадому ад лекара вельмі занепакоены. Жонка яго пытаецца: - Што з табой? - Усё вельмі дрэнна: лекар даў мне таблеткі і сказаў, што мне давядзецца іх піць ўсё жыццё. - І што ж у гэтым такога страшнага? - А тое, што ён мне іх даў усяго 8 штук.

- Я лічу, што ты несправядлівы. – Пералічы!.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Смяхоцце!!!

Сообщение РомРом » 11 апр 2015, 22:50

А вы зможаце растлумачыць сваім дзецям, што тэлеканалы раней перамыкаліся абцугамі?

Папрасіла мужа схадзіць у краму, дала яму шпаргалку, што трэба купіць: 1 - Хлеб; 2 - Каўбаса; 3 - Малако; 4 - Зубная паста; 5 - Туалетная папера; 6 - Піва.
Калі прыйшоў з крамы, зазірнула ў пакеты, - там апынулася адна булка хлеба, дзве палкі каўбасы, тры пакеты малака, чатыры цюбікі пасты, пяць рулонаў туалетнай паперы і шэсць бутэлек піва.
Прычапіцца німа да чаго, але наступны раз спіс неабходных пакупак пачну з яго піва.

На 9 месяцы цяжарнасці папрасіла мужа нафарбаваць пазногці на нагах. Доўга бурчаў, аднекваўся, маўляў, не мужчынская гэта справа... Пакрыўдзілася, пайшла мыцца. Выходжу: сядзіць фарбуе пазногці і бубніць: "Чаго вам, цяжарным, толькі ў галаву ні набрыдзе.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Ответить