"Мова ці-кава" ў Маскве

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

"Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 07 дек 2014, 21:59

На маскоўскіх курсах 'МоваціКава' прайшлі заняткі, прысвечаныя Краіне Ўсходзячага Сонца - Японіі, а дакладней японскім цікавосткам і незвычайнасцям.ўразілі сваімі рознабаковымі ведамі. Пацешыла тое, што для мовацікаўцаў Японія - гэта не проста краіна сушы ды самураяў. Узгадалі і культурныя адметнасці (ікебана, арыгамі, танка, хайку, сумо і інш.), і гістарычныя падзеі 1905-ага (Цусіма) і 2-ой Сусветнай вайны (Хірасіма ды Нагасакі, камікадзэ), і пасьпяховыя японскія кампаніі (Міцубісі, Таёта), і нават загадкавую`дзяўчыну з Нагасакі`.)
Удзельнікі заняткаў даведаліся, што японцы п'юць гарабату з грэчкі замест таго, каб гатаваць з яе кашу; што навучальны год распачынаецца ў красавіку разам з квітненнем сакуры - сімвала абуджэння прыроды; як слушна разлучыць драўляныя палачкі падчас паходу ў японскую рэстарацыю, каб не раззлаваць суседа і шмат чаго іншага. За правільныя адказы каманды атрымоўвалі папяровых жураўлікаў-арыгамі, якія сімвалізуюць надзею на мір.
Таксама мовацікаўцы пазнаёміліся з некаторымі іерогліфамі ды незвычайнымі сапраўднымі(!) японскімі імёнамі і назвамі (кшталту Івана, Наказата, Таяма, Таканава). І галоўнае, пагутарылі пра стасункі Беларусі ды Японіі, пра нашых суайчыннікаў у далёкай краіне, пра тое, што для японцаў Беларусь - гэта краіна прыгожых дзяўчат! Узгадалі імёны: Іосіфа Гашкевіча - нашага зямляка, першага консула Расійскай Імперыі ў Японіі, складальніка першага ў свеце руска-японскага слоўніка, 200-годдзе якога сёлета святкуюць абедзве краіны; Го Косіны - выкладчыка Хакайдскага Ўніверсітэта, перакладчыка вершаў Барадуліна ды апавядання А.Федарэнкі, больш таго! адзінага пакуль перакладчыка беларускай літаратуры ў Японіі; Сіёры Кіёсавы - аспіранткі Цукубскага Ўніверсітэта апантанай беларускай мовай, якая так размаўляе на мове, што кожны беларус можа пазайздросціць!
Напрыкацы, вядоўца, Таццяна, якая пражыла ў Японіі 6 гадоў, адказала на цікавячыя мовацікаўцаў пытанні пра загадкавы японскі свет. Удзельнікі сустрэчы выявілі дапытлівасць, прагу да новых ведаў

8 снежня МОВА ЦІ КАВА запрашае Вас узгадаць мінулае для таго, каб даведацца кiм мы ёсць і зразумець, як не згубіць сувязь з продкамi у вiры сучаснага жыцця!
Надыход зімы з яе даўгімі начамі натхняе на думкі пра векавечнае. У лістападзе беларусы ўшаноўвалі памяць Дзядоў, a напрыканцы снежня чакаюць калядныя дні, якія мы з мінулых часоў падзяляем з блізкімі людзьмi. У такую паравіну года акурат самы час узгадаць нашых продкаў. Ці ўсе мы ведаем, адкуль ідзе наш род, што шанавалі ці чаго страшыліся нашыя дзяды, адкуль пайшоў беларускі народ і навошта нам трэба гэтым цiкавiцца?
Да сустрэчы ў панядзелак!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 25 янв 2015, 16:53

Шаноўнае спадарства! Радыя запрасіць Вас на чарговую сустрэчу “Мова ці кава”
Тэма: Турызм-авантурызм… Будзем з ВАМІ разважаць на тэму самых розных авантурных і незвычайных падарожжаў, вандровак, камандзіровак і турыстычных тураў! Дзе, у якіх фантастычных краінах, паспелі за гэтыя зімовыя канікулы ВЫ адпачыць? Што нечакана-запамінальнага з ВАМІ адбылося? Якіх мы ведаем вядомых беларускіх турыстаў-авантурыстаў і як яны ўзбагацілі нашую культуру? І ўвогуле што кожнаму з нас дае творча-нечаканае падарожжа?
У панядзелак, 26-га студзеня 2015 г., пачынаем у 20:00
«Кофеин на Лесной” г. Москва, метро Белорусская кольцевая, выход к улице Лесной направо, 10 метров
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 03 фев 2015, 00:18

МОВА ЦІ КАВА, Масква, 26 студзеня
Вядоўцы: Васіль Дранько-Майсюк, Таццяна Цагельнік
У гэты панядзелак кавярня сабрала шмат сяброў "Мовы ці Кавы". Прыемна, што было багата новых наведвальнікаў - цудоўных і яскравых, якія разам з усімі ўпрыгожылі сустрэчу!
У лёгка-нязмушанай атмасферы мы дзяліліся ўражаннямі ад сваіх зімовых падарожжаў. Найбольш запамінальнае апавяданне было пра шыкоўна-архітэктурна-паэтычны Львоў, дзе невялікія кошты на свініну, прыхільна ставяцца і да беларускай і да рускай моваў, але не маюць добрых дарог.
Падзяліўшыся на каманды, складалі спісы вядомых беларускіх падарожнікаў (куды трапілі і некалькі сяброў "Мовы ці Кавы"). Нашая вядоўца Таццяна прэзентавала нанова выдадзены Расійска-беларускі слоўнік С. Некрашэвіча і М.Байкова.
Пад канец сустрэчы нашыя ўдзельнікі, пераўвасобіўшыся ў прадстаўнікоў турыстычных фірм, складалі новыя, арыгінальныя турыстычныя маршруты па Беларусі і рыхтавалі невялічкія рэкламныя паведамленні для замежных турыстаў аб нашай краіне. Адна з нашых новых удзельніц, спадарыня Ніна, якая да гэтага амаль не карысталася беларускай мовай, настолькі пераканаўча, смела ды эмацыйна расказала па-беларуску пра свой турыстычны маршрут па Беларусі, што заслужыла прыз -- апошні нумар часопіса "Верасень".
Запрашаем на сустрэчу ў панядзелак 9 лютага, пачынаем у 20:00
«Кофеин на Лесной” г. Москва, метро Белорусская кольцевая, выход к улице Лесной, направо 10 метров
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 08 фев 2015, 23:00

Штодня мы адчуваем розныя эмоцыі ды пачуцці: здзіўленне, шчасце, нахненне, журбу, крыўду, а можа нават зайздрасць (што нехта лепш за нас размаўляе па-беларуску :) ). Чалавек - гэта цікавае стварэнне, якое можа ня толькі адчуваць, але і апісаць свае пачуцці. Напрыклад, у вершаванай форме прызнацца ў каханні ці захапленні, гучнымі словамі выказаць незадавальненнем ці напісаць паведамленне блізкаму чалавеку, каб распавесці пра самоту ды адзіноту.
На наступнай сустрэчы мы даведаемся, ці эмацыйныя беларусы і як мы распавядаем пра свае пачуцці, якімі цікавымі спосабамі выражаюць радасць ці незадавальненне іншыя народы ў свеце, а галоўнае(!) - навучымся не маўчаць пра свае пачуцці па-беларуску!!!
Чакаем сустрэчы з ВАМІ 9 лютага ў кавярні `Кофеін`!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 15 фев 2015, 09:27

16 ЛЮТАГА Мова ці Кава запрашае Вас на сустрэчу з нашым госьцем - Юске Касівагі - апантаным беларускай мовай і гісторыяй японскім студэнтам, удзельнікам курсаў беларускай мовы ў Токіё, і проста вельмі разнастайным і цікавым маладым чалавекам!
Сустракаемся як заўсёды а 20-ай гадзіне ў кавярні `Кофеін` (вул.Лясная, 3).
http://generation.by/news6310.html
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 08 мар 2015, 14:26

Мова ці Кава віншуе са Святам Вясны і Прыгажосці і запрашае на сустрэчу 9 САКАВІКА а 18-ай гадзіне (!), прысвечаную ўсяму жаночаму і чароўнаму ў беларускай мове і Беларусі! Усім Любві, Кахання і Цеплыні! Смайлик «smile»
Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што сустрэча пачнецца а 18-ай гадзіне!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Монти
Сообщения: 12
Зарегистрирован: 13 июн 2015

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение Монти » 15 июн 2015, 13:33

Блин я думал что этот форум не только для белорусов. Но увы вы меня расстраиваете.

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 15 июн 2015, 21:09

Вы не правы: этот форум не только для белорусов.
этот форум и для белорусов, и для всех тех, кому интересна история, культура, жизнь белорусского народа и Белоруссии.
а для тех, кто хотел бы освежить, или освоить, или пообщаться в белорусскоязычной среде --
есть еженедельные встречи в кафе "Мова ці-кава"...

"Я всегда могу выбрать, но я должен знать, что даже в том случае, если я ничего не выбираю, я тем самым все-таки выбираю". Жан Поль Сартр
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 05 сен 2015, 18:01

Спадарства, мовацікавец Аляксей Буранок запрашае вас

на першую сустрэчу "Мовы ці кавы" у новым навучальным годзе! Тэма сустрэчы: "Падарожжы, ці як я правёў лета" :) Да нас плануе таксама завітаць вандроўніца, журналістка беларускага Радыё Рацыя, ды проста вельмі пазітыўны чалавек -- Кася Бергель (пра падарожжа, з якога яна зараз вяртаецца, можна прачытаць тут: http://www.racyja.com/padarozhzha/leta- ... z-racyjaj/

Сустрэнемся ж 7 верасня, у панядзелак, а 20:00 у традыцыйным месцы - кавярня «Кофеин», што на Лясной, 3 (ст. метро Беларуская кальцавая).
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 19 сен 2015, 21:15

“Мова ці кава” запрашае вас на сустрэчу пад назвай “Масква з беларускім акцэнтам”, прысвечаную слядам беларускасці ў сталіцы Расеі.

Сутрэча адбудзецца ў панядзелак 21 верасня а 20.00 у традыцыйным месцы - кавярня “Кафеін”, вул. Лясная 3 (ст. м. “Беларуская”).
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 15 ноя 2015, 15:04

Шаноўнае спадарства,

“Мова ці кава” запрашае вас на чарговую сустрэчу, якая будзе прысвечана нацыянальным меншасцям у Беларусі. Чым сёння займаецца ўкраінская меншасць у Беларусі? Дзе знаходзіцца літоўская школа ў РБ? У чым розніца паміж двумя саюзамі палякаў у Беларусі? Чым сёння жыве беларуская татарская меньшасць? Ці расейскую меншасць увогуле можна лічыць меншасцю? Адказы на гэтыя простыя і шматлікія іншыя больш складаныя пытанні вы пачуеце на бліжэйшай сустрэчы, якая распачнецца ў панядзелак, а 20.00 ў кавярні “Кафеін” вул. Лясная 3 (м. Беларуская кальцавая).
Прашу вас таксама падрыхтаваць невялічкі аповед пра сутыкненне ў Беларусі з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў.
Падчас сустрэчы адбудзецца кароткая прэзентацыя беларуска-украінскага альманаху “Справа” і сустрэча з беларуска-польскім этнолагам Аляксеем Буранком
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 18 ноя 2015, 17:08

16 лістапада маскоўская Мова ці кава была прысвечана нацыянальным меншасцям у Беларусі. У цёплай сяброўскай атмасферы мы распачалі нашую сустрэчу з моўнай хвілінкі ад Рамана Раманавіча. Абмеркаваўшы апошнія падзеі у жыцці беларусаў Масквы, мы перайшлі да кароткай прэзентацыі украінска-беларускага альманаху "Справа", а таксама сказалі колькі словаў наконт кнігі "Беларусы ў Літве" Алеся Адамковіча. Размаўляючы аб украінскай меншасці ў Беларусі, мы не змаглі абыйсьці ўвагай адзін з найвыбітнейшых сучасных твораў беларускай ліатаруры -- "Рыбін Горад" Наталкі Бабінай, падзеі якога разгортваюцца акурат на беларуска-украінска-польскім памежжы. Пасля беларуска-польскі этнолаг Аляксей Буранок распавёў пра Саюз Палякаў у Беларусі, напрыканцы акцэнтаваўшы увагу на тым, што вялікая падтрымка уладамі Польшчы сваёй дыяспары магла б быць добрым прыкладам па супрацоўніцтву з беларускай дыяспарай для Рэспублікі Беларусь. Цікавай была й гамонка пра татарскую меншасць, якая для ўдзельнікаў Мовы ці кавы не з'яўлялася terra incognita - сябры курсаў ахвотна дзяліліся сваімі ведамі наконт беларускіх татараў. Дзякуй за файны вечар і да наступнай сустрэчы 30 лістапада!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 29 ноя 2015, 21:24

Спадарства,
“Мова ці кава” запрашае вас на сустрэчу прысвечаную сучаснай беларускай літаратуры. У вас ёсць любімы беларускі аўтар-сучаснік!? Сустрэча – гэта добрая нагода распавесці пра яго. Нічога не ведаеце пра сучасную беларускую літаратуру?! З намі дакладна даведаецеся! У любым выпадку запрашаем вас на цёплую ды пазнавальную маскоўскую “Мову ці каву”, якая адбудзецца ў апошні дзень восені, 30 лістапада а 20.00 у кавярні “Кафеін”, што побач з метро Беларуская!
Да сустрэчы!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 11 дек 2015, 22:37

Сябры, дзякуй вам за цікавую сустрэчу!
Нагадаю, што пачалі мы яе традыцыйна з актуальных падзей маскоўскай грамады, ды падрабязным аповедам пра вандроўку некаторых нашых удзелькаў у Дагестан. Пасля мы перайшлі да галоўнай тэмы сустрэчы - сучаснай беларускай літаратуры.
Была прадстаўлена апошняя кніга нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч "Час second hand" у беларускім перакладзе, якая апісае феномен трансфармацыі савецкага чалавека ва умовах сучаснага грамадства.
Пасля мы пачулі цікавы аповед пра творчасць Artur Klinau , яго твор Шалом, пра падарожжы з захаду Нямеччыны ў Магілёў у тым самым шаломе, сучасны менскі твор "Шклатара", дзе падзеі разгортваюцца адначасова ў Менску 2010-га, напярэдадні і падчас Плошчы, ды ў 1881-м годзе. Вядома ж, мы не абмінулі "Горад сонца" - твор, які змяняе стаўленне да Менску ў тых, хто мае да гэтага гораду хоць нейкае дачыненне.
Нуступны аўтар, якога мы таксама залічылі да сучасных, Сяргей Пясецкі. Яго прыгодніцкія, аўтабіяграфічныя творы пра кантрабандыстаў з-пад Ракава ў міжваеннай Польшчы, проста не могуць не зацікавіць. Гумар, народныя традыцыі ды крымінальныя аповеды, якія спалучаны ў яго кнігах нездарма ужо доўкі час прыцягваюць увагу шматлікіх чытачоў у Польшчы і Беларусі.
Колькі слоў было сказана пра гумарыстычную, але адначасова глыбокую кнігу полацкага песменніка Уладзіміра Арлова "Ордэн белай мышы".
Пасля была ўзгадана гарадзенская школа пісменнікаў: "пясецкі сучаснасці", літаратар і праваабаронца, Wiktar Sazonau з яго цікавымі "Занатоўкамі кантрабандыста", Victor Shalkevich гарадзенскі бард, шоў-мэн ды пісьменнік у творах якога вельмі добра адчуваецца гарадзенскі дух ну і таксама Аляксей Карпюк з яго найвыдатнейшым, неверагодна прыгожым творам "Данута" пра каханне чырвонага партызана да сяброўкі "Арміі Краёвай" - толькі гарадзенец можа так прыгожа пісаць пра Вільню!
Размаўляючы пра творы, звязаныя з памежжам і кантрабандай, мы не маглі не ўзгадаць зборнік вострасюжэтных аповесцей "Сатанінскі тур" Івана Шамякіна, які ў вельмі цікавай форме апісвае "чалночнае" жыццё Беларусі на пачатку 90-х.
(спасылкі на творы апошніх чатырох аўтараў вы можаце знайсьці ў каментарах да гэтага пасту).
Скончылі мы сустрэчу моўнай хвілінкай ад Рамана Раманавіча.
Яшчэ раз шчыры дзякуй за сустрэчу!
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: "Мова ці-кава" ў Маскве

Сообщение РомРом » 17 апр 2016, 20:27

Аляксей Буранок запрашае вас у панядзелак 18 красавіка на Мову ці каву. Мы прысвяцім сустрэчу ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі. Амаль 30 гадоў таму, 26 красавіка 1986 г. адбылася страшэнная падзея, якая змяніла лёс нашай нацыі. Менавіта пра тое, як Чарнобыль паўплываў на лёс беларусаў мы паразмаўляем на Мове ці каве. Чакаем вас а 20.00 у кавярні "Кафеін" па адрасе Лясная 3, ст. м Беларуская.
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Ответить