Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Всё что связано с культурой и историей, факты, мнения, творчество
Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Сообщение РомРом » 09 фев 2015, 15:34

Шаноўнае спадарства!
24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну.
У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.
Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. Творчасць Рыгора Барадуліна — гэта адлюстраванне нашай беларускай рэчаіснасці ва ўсіх яе шматлікіх праявах, гэта “залатая спадчына” беларускай культуры.
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” лічаць, што годна ўвекавечыць памяць — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто любіць паэзію Рыгора Барадуліна, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:
ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420079
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць - “Плацяжы”, - “Адвольныя плацяжы”, - “плацёж па рэквізітах”).
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
zmicier
Сообщения: 188
Зарегистрирован: 17 ноя 2010

Re: Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Сообщение zmicier » 13 фев 2015, 19:52

а як з Расіі плаціць?
No mind only action!

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Сообщение РомРом » 14 фев 2015, 00:23

Зьміцер,
так сама як звычайна па Расеі: ідзем, напрыклад, у Сбербанк і дасылаем расейскімі, эўра ці далярамі (хто на што багаты),
і яны будуць залічаны на рахунак Дамінікі беларускімі рублямі па курсу Нацбанка, толькі абавязкова трэба напісаць усе словы-умовы /даведка ад Сбербанка, тэл. 495 500 5550/
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...

Аватара пользователя
РомРом
Сообщения: 255
Зарегистрирован: 29 мар 2007

Re: Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

Сообщение РомРом » 16 фев 2015, 06:58

дадам рускі тэкст:

ОАО "Беларусбанк" филиал 514 код 614 УНН 100420079
код вида вклада 9004 (договор благотворительного счета №000039)
получатель Климина Доминика Константиновна
назначение платежа - благоустройство захоронения

Осуществить платеж можно в любом отделении банка и также с помощью инфокиосков и Интернет-банкинга (выбрать - "Платежи", - "Произвольные платежи", - "платеж по реквизитам").
Добра быць коласам... Але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў...


Ответить