21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, “Беларусы Масквы” запрашаюць на літаратурна-музыкальную вечарыну. Запланавана:
– “Наша мова: мінулае, сучаснасьць, будучыня” – Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст; Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, палітык і грамадзкі дзеяч;
– дакументальныя фільмы па гісторыі і культуры беларусаў;
– выступленні майстроў мастацкага слова Алеся Кажадуба, Івана Карэнды;
– творчая дыскусія сяброў Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”;
– выступленні беларускіх студэнтаў ды аспірантаў творчых ВНУ Масквы.
Дзе гэта будзе: Метро “Красные ворота”, Новая Басманная вуліца, 4;
Маскоўскі дом нацыянальнасцяў, зала № 2; пачынаем а 18 гадзіне.