Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 05.11.2010
Адрес в Интернет: http://www.belmos.ru/news.php?id=100 


Вечер памяти Владимира Короткевича

29 ноября 2010 года в Московском доме национальностей состоится вечер памяти Владимира Короткевича. Информация: тел. (495) 627-9211, Александр Владимирович Глод.

Вечер памяти Владимира Короткевича

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930-1984) – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 годзе. Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (1986).

У першы празаічны зборнік У. Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1961) увайшлі гістарычныя аповесці «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль». Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).

Для прозы Караткевіча характэрны вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем. Распрацоўваў пераважна гістарычную тэматыку (паўстанне 1863-1864 і інш.). Многія героі яго твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Бацькаўшчыне. Паэзіі ўласціва яркая вобразнасць, асацыятыўнасць мыслення, глыбіня філасофскага роздуму.

Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (1959), «Званы Віцебска» (1977), «Кастусь Каліноўскі» (1980), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985; мастацкі фільм - 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»  (першапачатковая назва «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка», 1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чорны замак Альшанскі» (1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» - аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989).

Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977), эсэ «Мсціслаў - Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Украінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).

Тема на форуме:

Вечер памяти Владимира Короткевича





Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru