Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 15082012
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=167 


Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны – часам Вялікага Княства, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Кніга знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў. Гісторыя краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.

Аўтары не абмяжоўваюцца храналагічнымі межамі існавання Вялікага Княства Літоўскага, бо гісторыя ВКЛ не скончылася ў 1795 годзе.

Група літвінскіх магнатаў на чале з Міхалам Клеафасам Агіньскім у 1811 годзе падавала Аляксандру І праект адраджэння Вялікага княства з Канстытуцыяй (на той час канстытуцыі не мела ні Расія, ні Польшча). У 1812-м годзе Княства на кароткі тэрмін было адноўлена падчас напалеонаўскай кампаніі.

Шэраг раздзелаў апавядае пра становішча нашых земляў у Расейскай імперыі, вызвольную барацьбу і спробы адрадзіць дзяржаву, пра нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў XX стагоддзі.

Аўтары прыадкрываюць мала вядомыя шырокаму колу старонкі гісторыі. Цікава даведацца пра дзяржаву Сярэдняя Літва, што існавала ў пачатку ХХ стагодзьдзя, альбо пра 40 дзён, цягам якіх у 1939-м годзе Вільня належала Беларускай ССР.

У кнізе блізу 2000 ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі чытачу былі дагэтуль невядомыя. Выдатную паліграфію забяспечыла друкарня "Neografia" (Славакія).

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru