Белорусы Москвы: BelMos.ru |
|
Маладзёвая беларуская вечарына BELARUS Night Party ў клубе China Town .
17 лістапада ў клубе China Town адбудзецца маладзёвая беларуская вечарына BELARUS Night Party. Ладная нагода сустрэцца сябрам-беларусам, наладзіць новыя кантакты. Увесь час будуць гучаць лепшыя ўзоры беларускае і замежнае музыкі. У праграме – конкурсы, прызы, нацыянальные песні, танцы… Сустрэчу падтрымае музычны поп-гурт “Разьбітае Сэрца Пацана”.
Разьбітае сэрца пацана — беларускі музычны трас-поп калектыў, заснаваны напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў сьценах Унівэрсытэту культуры. Вылучаецца тым, што піша й выконвае свае песьні на трасянцы. У асноўным гурт раскрывае ў сваіх песьнях тэму непадзеленага каханьня, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцьця мясцовага вясковага «пацана».
Калі ты сумуеш па нашай любай Беларусі, хочаш сустрэцца, пазнаёміцца, пагаманіць з землякамі, акунуць сябе ў атмасферу прыязьні, вясельля, пазітыву – прыходзь на вечарыну, адзін ці з сябрамі! Прыхільна будуць сустрэтыя хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях ці з элементамі нацыянальнага адзення.
Кожнаму гарантуецца чарка і скварка.
Месца сустрэчы: China Town Cafe, Лубянскі праезд 25/12, Масква, Расія.
Пачатак – 17 лістапада а 23 гадзіне, заканчэнне – а 6 гадзіне 18 лістапада.
Уваход: 300 рублёў.
рр
Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru