Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 23.03.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=197 


25 сакавіка 1918 года – Дзень Волі

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” павіншавала беларусаў Масквы з нашым вялікім гістарычным святам – Днём Волі.

95 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Значнасць гэтай падзеі неаспрэчная, бо менавіта акт 25 сакавіка паклаў пачатак беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі.

Дзякуючы яму нашая краіна ўголас заявіла пра сябе як пра незалежную дзяржаву. Адметна і тое, што Беларусь заявіла аб гэтым адной з першых сярод краін-суседак.

Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся. Наш абавязак - годна адзначыць Дзень Волі, асэнсаваўшы тое, што было зроблена дзеля незалежнай Беларусі раней і што мы можам зрабіць яшчэ на карысць роднай Бацькаўшчыны. Менавіта ад нас і нашых учынкаў залежыць яе будучыня.

У наш няпросты час вы, раскіданыя па свеце, шмат робіце дзеля захавання і пашырэння беларускай прысутнасці ў сваёй краіне. Гэтая вашая чыннасць вельмі важная і каштоўная для Беларусі.

Віншуем усіх з гэтым светлым святам! Няхай энергія і рашучасць разам з разважлівасцю і аптымізмам дапамогуць усім нам ісці наперад па шляху да вольнай і дэмакратычнай Беларусі!

Жыве Беларусь!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru