Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2022 г.
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2022 г.

862 год – першыя летапісныя звесткі пра Полацак

862 год – у летапісах упершыню ўпамінаецца Смаленск як адзін з цэнтраў крывічаў

947 год – у летапісах упершыню ўпамінаецца Віцебск (Видбеск, Витепеск, Витьбеск

992 год – утварэнне Полацкай епархіі. Заснаванне беларускай праваслаўнай царквы

1017 год – у летапісных крыніцах упершыню ўпамінаецца Бярэсце (Берестье, Бераст; цяпер Брэст)

1067 год – у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск)

1317 год – намаганнямі Гедзіміна ў Новагародку ўтворана асобная мітраполія Вялікага Княства Літоўскага

1517 год – пачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе; да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі

1522 год – стварэнне Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы, 500 гадоў з часу выдання першай друкаванай у Беларусі кнігі: “Малая падарожная кніжка”

1387 год – Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права

1387 год – першая грамата Ягайлы аб прывілеях католікам

1392 год – кароль Ягайла прызнае Вітаўта незалежным государем Вялікага Княства Літоўскага

1562 год – Сымон Будны распачынае кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы

студзень 03 230 гадоў назад (1792) Кацярына II ўводзіць «мяжу аседласці» для габрэяў у Імперыі - тэрыторыі, дазвольнай для пражывання (фактычна гэта - уся тэрыторыя былога ВКЛ)
студзень 14 80 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы /Г.П. Сакалова/, (1942-2012), беларускай паэткі, перакладчыцы
студзень 19 75 гадоў назад скончыў работу першы з’езд Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі. Асноўныя кірункі дзейнасці – нацыянальна-культурная, грамадска-арганізацыйная, інфармацыйна-выдавецкая праца, прадстаўніцтва беларусаў і дапамага ім у Вялікабрытаніі і іншых краінах
студзень 20 130 гадоў з дня нараджэння Б.А. Тарашкевіча (1892-1938), мовазнаўцы, перакладчыка, аўтара першай «Беларускай граматыкі для школ», акадэміка НАН Беларусі
студзень 20 130 гадоў з дня нараджэння Р.Р. Шырмы (1892-1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста СССР
студзень 22 105 гадоў з дня нараджэння М. Дз. Ворвулева (1917-1967), спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
студзень 28 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Хрупкіна, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка РАНН, галоўнага ўрача ГКБ імя Давыдоўскага, заслужанага ўрача РФ
студзень 30 355 гадоў назад (1667) падпісана Андрусаўскае перамір'е, што скончыла Трыццацігадоваю вайну з Масковіяй
студзень 30 95 год назад быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў гісторыі Беларусі навукова-даследчая ўстанова, папярэднік НАН Беларусі
люты 01
80 гадоў з дня нараджэння Рамана Раманавіча Чырвонцава, намесніка Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі
люты 09
170 гадоў з дня пастаноўкі (1852) ў Мінску першай беларускай оперы «Вясковая ідылія» («Сялянка») на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыку С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага
люты 11
215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807-1883), беларускага і польскага мастака, кампазітара, піяніста, пісьменьніка
люты 12
85 гадоў з дня нараджэння М.П. Дрынеўскага, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі
люты 14
85 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1837-1987), беларускага пісьменніка і паэта, перакладчыка, крытыка
люты 18
100 гадоў з дня нараджэння М.А. Савіцкага (1922-2010), жывапісца, народнага мастака Беларусі і СССР, Героя Беларусі
люты 19
250 гадоў назад (1772) Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй падпісана канвенцыя аб першым раздзеле Рэчы Паспалітай
люты 20
635 гадоў назад (1387) Вялікі князь ВКЛ Ягайла выдаў у Вільні прывілей, які зацвярджаў феадальныя правы баяраў, што прымалі каталіцтва
люты 21
Міжнародны дзень роднай мовы
люты 29
150 гадоў з дня нараджэння В.К. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957), жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі і Расіі
сакавік 03
955 гадоў бітве Усяслава Чарадзея з Яраслававічамі на Нямізе (1067 год): першая згадка пра Мінск (Бітва на Нямізе)
сакавік 03
80 гадоў з дня нараджэння Уладзімера Васілевіча. Кавалёнка, лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, сябра ФНКА Беларусаў Расіі
сакавік 06
150 гадоў з дня нараджэння В.А. Залатарова (1872-1964), кампазітара і педагога, заслужанага артыста Расіі, народнага артыста Беларусі
сакавік 14
120 гадоў з дня нараджэння П.С. Малчанава (1902-1977), народнага артыста СССР
сакавік 17
425 гадоў назад (1597) Віцебск атрымаў магдэбургскае права
сакавік 27
105 гадоў назад у Мінску скончыў работу з’езд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, на якім быў створаны (мінскі) Беларускі Нацыянальны Камітэт і прынята праграма гэтага камітэта, якая падтрымала Часовы ўрад Расіі і агучвала патрабаванне ўвядзення аўтаноміі Беларусі ў складзе федэрацыйнай Расіі, палітычнае і культурнае адраджэнне беларускага народа
сакавік 30
80 гадоў з дня нараджэння Рэгіны Еўдакімаўны Мінайлавай, сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі
красавік 01
Дзень памяці св. княгіні Сафіі Слуцкай (1585-1612), жонкі кальвініста-ерэтыка Януша Радзівіла – каталічкі, кананізаванай праваслаўнымі, апякункі праваслаўя ў Беларусі
красавік 04
465 гадоў з дня нараджэння Льва Сапегі (1557-1633), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, вялікага канцлера Літоўскага, фундатара трэцяга Статута ВКЛ
красавік 16
60 гадоў з дня нараджэння Святланы Яўгенеўны Барташэвіч, сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыні Рады НКА беларусаў Карэліі
травень 24
Дзень славянскага пісьменства і культуры
травень 24
Дзень памяці в. князя Альгерда (1296-1377), які завяршыў збор ўсіх беларускіх земляў у адзіную дзяржаву. Пры Альгердзе ВКЛ зрабілася сапраўды магутнай дзяржавай, найважнейшым удзельнікам міжнароднай палітыкі і адыгрывала ў ёй значную ролю
травень 25
Дзень памяці Максіма Багдановіча (1891, Мінск-1917, Ялта)
травень 29
90 гадоў з дня нараджэння ЮрыяПанцелеймонавіча Грыгор’ева (1932-2019), народнага архітэктара Расіі, заслужанага архітэктара Баларусі, сябра ФНКА Беларусаў Расіі
травень 30
95 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля, гісторыка, старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку
чэрвень 04
Дзень памяці Станіслава Манюшкі (1819-1872), кампазітара, дырыжора, педагога, класіка польскай і беларускай оперы, вакальнай лірыкі
чэрвень 05
Дзень памяці св. Еўфрасінні Полацкай – апякункі асветы. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых (1893)
чэрвень 10
460 гадоў з часу выдання «КАТЭХІЗІСА», працы Сымона Буднага, першай кнігі на беларускай мове, выдадзенай на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж)
чэрвень 10
210 гадоў з дня адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі (1812), першай ВНУ на тэрыторыі Беларусі, з факультэтамі тэалогіі; моваў і літаратур; філасофіі і свабодных навук
чэрвень 14
155 гадоў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага (1867-1934), беларускага гісторыка, эканаміста, этнографа, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальная гісторыяграфіі, укладальніка «Этнаграфічнай карты беларускага племені», 1919г.
чэрвень 16
40 гадоў з дня нараджэння Рамана Уладзіміравіча Чыгрынца, намесніка Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыні Рады НКА беларусаў Рэспублікі Крым
чэрвень 24
210 гадоў назад (1812) у Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна
чэрвень 25
370 гадоў назад (1652) мястэчка Жыровічы атрымала магдэбургскае права
чэрвень 28
80 гадоў назад у маскоўскім гатэлі «Масква» загінуў (быў забіты?) Янка Купала, Народны паэт Беларусі
ліпень 01
210 гадоў назад (1812) Напалеон абвясціў узнаўленне Вялікага княства Літоўскага на месцы былых Вiленскай, Гарадзенскай, Менскай губерняў i Беластоцкай акругі і стварыў часовы ўрад - Камiсiю Часовага Ураду ВКЛ Вялікага княства Літоўскага. Галоўныя кiрункi дзейнасцi Камісіі: усталяванне законнага грамадзянскага ладу i стварэнне войска
ліпень 01
30 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Вадзімаўны Казапалянскай, наместніка Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі па рабоце з моладдзю
ліпень 02
100 гадоў з дня нараджэння Г.М. Вагнера (1922-2000), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
ліпень 07
140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы /Іван Дамінікавіч Луцэвіч/, (1882-1942), паэта, драматурга, перакладчыка, публіцыста, крытыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925)
ліпень 07
135 гадоў назад нарадзіўся Марк Шагал (1887, Віцебск - 28 сакавіка 1985, Сен-Поль-дэ-Ванс, Францыя) - беларускі і французскі мастак габрэйскага паходжання. Акрамя графікі і жывапісу займаўся таксама сцэнаграфіяй, пісаў вершы на мове ідыш. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя
ліпень 10
100 гадоў назад (1922) абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам
ліпень 10
80 гадоў з дня нараджэння Пятра Іліча Клімука, лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, сябра ФНКА Беларусаў Расіі
ліпень 17
80 гадоў з дня нараджэння Любові Турбіной, паэткі, перакладчыцы, літаратуразнаўцы
ліпень 20
80 гадоў з дня нараджэння Сяргея М Чаранкевіча, вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфармацыі, акадэміка НАН Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
ліпень 25
85 гадоў з дня нараджэння Дз.Б. Смольскага, кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
ліпень 31
220 гадоў таму назад нарадзіўся Ігнацы Дамейка (1802-1889) – выбітнага геолага, мінералога, географа і этнолага, рэктара чылійскага універсітэта і члена многіх навуковых таварыстваў, аднаго з самых вядомых выхаванцаў Віленскага ўніверсітэта і нацыянальнага героя Чылі, Беларусі, Польшчы
жнівень 04
105 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917-2006), народнага пісьменніка Беларусі
жнівень 04
60 гадоў з дня нараджэння Тамары Хведараўны Яшынай, сябра Рады НКА «Беларусы Масквы»
жнівень 05
Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772), у выніку чаго Расія завалодала польскай часткай Лівоніі (Інфлянцкае ваяводства), і часткай Беларусі - да Дзвіны, Друці і Дняпра, уключаючы раёны Віцебска, Полацка і Мсціслаўля. Пад уладу расійскай кароны перайшлі тэрыторыі плошчай 92 тыс. км ² з насельніцтвам 1 млн 300 тыс. чалавек
жнівень 06
530 гадоў назад (1492) у Вільні вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў прывілей, які меў характар феадальнай канстытуцыі і замацоўваў асновы дзяржаўна-грамадскага ладу ў Вялікім княстве Літоўскім
жнівень 06
505 гадоў назад (1517) у Празе Францыск Скарына выдаў свой пераклад на тагачасную беларускую мову вядомага выдання «Песни царя Давыда, еже словуть Псалтыр», збор гімнаў рэлігійна-лірычнага зместу. Пачатак беларускага кнігадрукавання
жнівень 07
90 гадоў з дня нараджэння А.В. Мальдзіса, літаратуразнаўцы, пісьменніка
жнівень 11
895 гадоў назад – першае ўпамінанне пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс)
жнівень 15
Дзень памяці в. князя Кейстута (1297-1382) – сына Гедыміна і брата Ольгерда, бацька Вітаўта. З яго імем звязана першае пісьмовае сведчанне аб выкарыстанні беларускай мовы (lithwanice) у ВКЛ
жнівень 17
115 гадоў з дня нараджэння З.Ф. Стомы (1907-1992), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
жнівень 23
105 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі (1917-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 03
95 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927-1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы
верасень 04
105 год назад (1917) у Слуцку пачаліся заняткі ў першай беларускай гімназіі, заснавальнік і першы дырэктар – Радаслаў Астроўскі
верасень 06
115 гадоў з дня нараджэння Л.Р. Рахленкі (1907-1986), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
верасень 14
55 гадоў з дня нараджэння Святланы Міхайлаўны Зязеры, сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыні Рады НКА «Калінінградскае зямляцтва»
верасень 17
110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка /Яўген Іванавіч Скурко/, (1912-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 20
85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Канстанцінавіча Каўкі, беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, заснавальніка Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны (1988)
верасень 24
Бітва на Сініх Водах паміж войскамі ВКЛ пад кіраўніцтвам в. князя Альгерда і арміяй Залатой Арды. У выніку большая частка сучаснай Украіны (у тым ліку Падолле і Паўночнае Прычарнамор'е) з Кіевам апынуліся ў складзе ВКЛ. Далучыўшы да сваіх валадарстваў Землі Рускія, ВКЛ стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы таго часу
верасень 27
70 гадоў з дня нараджэння Алеся Кажадуба, пісьменніка Беларусі і Расіі, сябра НКА «Беларусы Масквы»
кастрычнік 03
70 гадоў з дня нараджэння Ніны Васілеўны Кабанавай (1952-2015), сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, дырэктара Навасібірскага цэнтра беларускай культуры
кастрычнік 04
440 гадоў назад (1582) Стэфан Баторы ўвёў у Рэчы Паспалітай грыгарыянскі (сучасны) каляндар. (У Расіі грыгарыянскі каляндар быў уведзены ў 1918 годзе)
кастрычнік 06
505 гадоў назад (1517) у Празе Францыск Скарына выдаў «Прытчы Саламона»
кастрычнік 06
260 гадоў назад мястэчка Мядзель атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
кастрычнік 15
590 гадоў назад (1432) складзена Гарадзенская Унія паміж ВКЛ і каралеўствам Польскім. У Гродне выдадзены прывілей караля Ягайлы, які ўраўняў у правах праваслаўных князёў і баяраў з феадаламі-каталікамі
кастрычнік 15
Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817), – нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі, Летувы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі
кастрычнік 26
70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Казакова, першага намесніка Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі, пісьменніка, грамадскага дзеяча. Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі у 2010-2015 гадах
кастрычнік 29
У Мінску ў будынку НКУС расстраляны больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – беларускія і габрэйскіхя пісьменнікі, шэраг навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Сярод забітых былі Платон Галавач, Хацкель Дунец, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот, Ізі Харык, Янка Нёманскі, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Масей Кульбак, Юрка Лявонны... Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны
лістапад 02
Дзяды, Дзень памяці продкаў
лістапад 03
140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа /Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч/, (1882-1956), паэта, драматурга, перакладчыка, публіцыста, грамадзкага дзеяча, пэдагога, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, народнага паэта Беларусі
лістапад 04
135 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (Зм.Хв. Жылуновіч, 1887-1937), беларускага пісьменніка, гісторыка, публіцыста
лістапад 09
120 гадоў з дня нараджэння Н.Ф. Сакалоўскага (1902-1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста
снежань 14
65 гадоў назад (1957) у газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову»
снежань 15
105 год назад (1917) у Минску адкрыўся Першы Усебеларускі зьезд (1872 дэлегаты з розных куткоў ад Смаленшчыны да Беласточчыны). З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Дэлегаты з'езда прынялі рэзалюцыю, у якой прызнаюць савецкую ўладу ў Беларусі, а таксама рашэнне аб усталяванні ў Беларусі рэспубліканскага ладу, прызнавалі цэнтральны ўрад бальшавікоў у Маскве і не прызнавалі Аблвыкамзах як структуру франтавога паходжання
снежань 19
95 годоў з дня нараджэння І.Ц. Бурсава (1927-2019), паэта, празаіка, перакладчыка
снежань 19
30 гадоў назад (1992) у Мінску па ініцыятыве згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і пры падтрымцы ўрада Беларусі пачаўся Першы сход беларусаў блізкага замежжа
снежань 30
180 год назад (1842) у дачыненні да Беларусі ўпершыню быў ужыты тэрмін «Северо-Западный край». Дагэтуль землі нашых продкаў называлі Літвой
снежань 31
30 гадоў назад (1992) беларускія вайскоўцы, памежнікі і супрацоўнікі КДБ склалі прысягу на вернасць Беларусі. Завяршылася юрыдычнае афармленне ўласных Узброеных сіл і органаў дзяржбяспекі