Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2010 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2010 года

1195 гадоў з дня нараджэння Мяфодзія (815-885), славянскага асветніка, прапаведніка хрысціянства,
які разам з братам Кірылам стварыў славянскую азбуку

1030 гадоў з часу першага ўпамінання ў “Аповесці мінулых гадоў” пра Тураў

1010 гадоў з часу смерці Рагнеды Рагвалодаўны (?-1000), полацкай князёўны, жонкі вялікага князя кіеўскага
Уладзіміра Святаслававіча, маці вялікага князя Яраслава Мудрага і полацкага князя Ізяслава

970 гадоў ад пачатку будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку

915 гадоў з дня нараджэння Міндоўга (1195-1263), заснавальніка
і першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага

880 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага (1130-1182), славутага старажытнарускага
пісьменніка-прапаведніка, царкоўнага дзяча, майстра аўтарскай прозы

660 гадоў з дня нараджэння Вітаўта (1350-1430), князя гарадзенскага, трокскага,
вялікага князя Вялікага княства Літоўскага

535 гадоў з дня нараджэння Максіма Грэка (Міхаіл Трыволіс, каля1475-1556),
пісьменніка-публіцыста, перакладчыка, багаслова

480 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага(1530-1593), гуманіста, асветніка,
тэолага і рэлігійнага рэфарматара, філосафа, гісторыка, паэта

440 гадоў з часу адкрыцця Віленскага універсітэта – найстарэйшай навучальнай установы ў Беларусі і Літве

255 гадоў з часу заснавання Віленскай астранамічнай абсерваторыі, адной з найстарэйшых у Еўропе

235 гадоў з часу заснавання Гродзенскага батанічнага саду

160 гадоў з часу напісання паэмы “Тарас на Парнасе”, помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя

студзень 03 160 гадоў з дня нараджэння Соф’і Кавалеўскай (з беларускага шляхецкага роду Карвін-Крукоўскіх, 1850-1891), матэматыка і механіка, пісьменніцы, першай у свеце жанчыны прафесара
студзень 15  270 гадоў назад (1740) быў створаны Нясвіжскі тэатр Радзівілаў
люты 03 485 гадоў назад (1525) выйшла першае ва ўсходнеславянскім свеце выданне “Апостала”, перакладзенага на беларускую мову Францішкам Скарынам
люты 05 80 гадоў з дня нараджэння Расціслава Янкоўскага, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
люты 08 200 гадоў з дня нараджэння Івана Хруцкага (1810-1885), беларускага жывапісца
люты 14 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзядзюшкі (1905-1973), акцёра тэтра імя Я. Купалы, народнага артыста БССР і СССР
люты 18 480 гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (1530-1593), дзеяч беларускай культуры, асветнік, гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гістрык, паэт
люты 18 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Картэса, беларускага кампазітара, заслужанага дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
люты 19 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аўсянікава, акцёра тэтра імя Я. Купалы, народнага артыста Беларусі
люты 24 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна, беларускага паэта
сакавік 02 20 гадоў з дня ўтварэння Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”
сакавік 09 85 гадоў з дня нараджэння Тамары Ніжнікавай (1925-2003), беларускай спявачкі і педагога, народнай артысткі Беларусі і СССР
сакавік 11 235 гадоў з дня нараджэння Васіля Анастасевіча (1775-1845), рускага бібліографа, перакладчыка, выдаўца Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года
сакавік 15 80 гадоў з дня нараджэння Жарэса Алфёрава, сапраўднага члена Расійскай акадэміі навук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі
сакавік 16 520 гадоў з дня нараджэння Францішка Скарыны (1490-1551), беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, мысліцеля-асветніка і гуманіста, вучонага, пісьменніка эпохі Адраджэння
сакавік 21 170 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка
сакавік 21 75 гадоў з дня нараджэння Філарэта (К. Вахрамееў), Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
сакавік 26 110 гадоў з дня нараджэння Барыса Волкава (1900-1970), тэатральнага мастака, народнга мастака СССР
сакавік 29 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корша-Сабліна (1900-1974), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста БССР і СССР
сакавік 30 245 гадоў назад (1765) быў створаны Ружанскі тэатр Сапегаў
красавік 01 105 гадоў з дня нараджэння Лешака Асоўскага (1905-1996), польскага мовазнаўца, славіста, даследчыка беларускай мовы
красавік 09 540 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470-1533), беларускага паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай літаратурнай школы, дзеяча славянскайкультуры
красавік 18 500 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдарава (Іван Фёдаравіч Масквіцін, 1510-1583), заснавальніка друкарні ў Заблудаве, рускага асветніка, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і Украіне
май 01 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шлягі (1935-2004), генерала-палкоўніка, заснавальніка і першага старшыні Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”
май 01 425 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (1585-1612), беларускай праваслаўнай святой, рэлігійнай дзяячкі
май 04 480 гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч, 1530-1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху
май 05 165 гадоў з дня нараджэння Яна Чэрскага (1845-1892), даследчыка- падарожніка, “лепшага знаўцы Сібіры”
май 08 35 гадоў з дня заснавання (1975) Музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Верхняслоўскі раён Татарстана)
май 13 105 гадоў з дня нараджэння Стэфаніі Станюты (1905-2000), актрысы тэтра імя Я. Купалы, народнай артысткі Беларусі і СССР
май 14 280 гадоў назад нарадзіўся Міхал Каз. Агінскі (1730-1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат
май 16 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Чарнабаева, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі
май 18 440 гадоў з часу адкрыцця (1570) першай вышэйшай навучальнай установы ВКЛ – езуіцкага калегіума ў Вільні (з 1579 – акадэмія, з 1803 – універсітэт)
май 24 Дзень славянскага пісьменства і культуры
май 25 85 гадоў з дня нараджэння Святланы Гулевіч, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь
чэрвень 05 Дзень Еўфрасінні Полацкай
чэрвень 14 110 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981), беларускага спевака
чэрвень 19 120 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра. З 1920 года ў яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
чэрвень 21 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага (1910-1971), рускага паэта
чэрвень 24 110 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (М. Раманоўскі, 1900-1944), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста
чэрвень 25 105 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905-1980), беларускага паэта, празаіка, народнага паэта БССР
ліпень 06 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага
ліпень 12 170 гадоў назад (1840) быў створаны тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча, першы беларускі тэатр
ліпень 15 600 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва – вырашальная бітва “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. паміж аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і прафесійным войскам наймагутнейшай дзяржавы, Тэўтонскага ордэна – з другога
ліпень 22 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975), авіаканструктара, аднаго з стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіацыі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы
ліпень 26 235 гадоў назад (1775) у Гродне А. Тызенгаўзам заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія
жнівень 07 100 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча (1910-1986), беларускага этнамузыказнаўца, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста БССР і СССР
жнівень 09 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), беларускай паэтэсы, празаіка
жнівень 13 270 гадоў назад (1740) князь М.К. Радзівіл заснаваў Слуцкую персіярню – прадпрыемства па вырабу сусветна вядомых слуцкіх паясоў
жнівень 14 625 гадоў з дня падпісання Крэўскай уніі – акта дзяржаўнага саюзу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай
жнівень 23 130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (А. Грынеўскі, 1880-1932), рускага пісьменніка
жнівень 25 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана (1910-1971), беларускага сатырыка і байкапісца
жнівень 26 130 гадоў з дня нараджэння Гіёма Апалінэра (Г. Кастравіцкі, 1880-1918), французскага паэта
верасень 03 95 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага (1915-1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
верасень 04 Дзень беларускага пісьменства
верасень 09 170 гадоў з часу адкрыцця (1840) Гора-Горацкай земляробчай школы (з 1848 года – інстытут) – першай у Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы
верасень 14 90 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
кастрычнік 07 245 гадоў з дня нараджэння Міхала Кл. Агінскага (1765-1833), беларускага кампазітара, літаратара, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай
кастрычнік 22 140 гадоў з дня нараджэння Івана Буніна (1870-1953), рускага пісьменніка
кастрычнік 30 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Бембеля (1905-1986), беларускага скульптара, народнага мастака БССР
кастрычнік 31 80 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, беларускага скульптара, заслужанаго дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
лістапад 04 85 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё
лістапад 12 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920-1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР
лістапад 25 85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Семенякі (1925-1990), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
лістапад 26 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага пісьменніка
снежань 06 140 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лоскага (1870-1965), філосафа, прафесара Пецярбургскага універсітэта, пасля – Рускай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку
снежань 15 160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Судзілоўскага (1850-1930), вучонага-прыродазнаўца, прэзідэнта Гавайскай рэспублікі ў 1901-1903 гг.
снежань 17 Дзень беларускага кіно
снежань 21 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава (1890-1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста БССР
снежань 23 85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Катаева (1925-1999), беларускага і расійскага дырыжора, народнага артыста БССР