Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2014 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2014 года

1019 – першыя летапісныя звесткі пра Брэст (Бярэсце)

1044 – першыя летапісныя звесткі пра Навагрудак

1499 – Мінск атрымаў магдэбургскае права

385 гадоў з дня нараджэння Сімяона Полацкага (Пятроўскі-Сітніяновіч Самуіл Гаўрылавіч, 1629-1680), беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча

студзень 01 95 гадоў назад у Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь са сталіцай у Мінску
студзень 04 145 гадощ назад нарадзіўся Ядвігін Ш (А.І.Лявіцкі), адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, публіцыстыкі, драматургіі
студзень 12 25 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 10 200 200 чалавек
студзень 15 55 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 8 054 648 чалавек
студзень 16 95 год назад ЦК ВКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР
студзень 16 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
студзень 24 75 гадоў назад (1939) у Мінску заснавана і адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя (у 1957 – 1993 гг. Дзяржаўны мастацкі музей, з 1993 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)
люты 06 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі
люты 08 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914-1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
люты 13 190 гадоў назад у Маскве надрукаваны “Белорусский архив древних грамот” – першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель
люты 15 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904-1980), спявачкі, рэжысёра, народнай артысткі СССР
люты 21 Міжнародны дзень роднай мовы
люты 24 175 гадоў назад адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі
люты 25 95 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску
люты 27 95 гадоў назад створаны ўрад Літоўска-Беларускай СССР са сталіцай у Вільні
сакавік 01 85 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), беларускай паэтэсы
сакавік 07 90 гадоў назад (1924) прынята пастанова Прэзідыума ЦВК СССР “Аб аб’яднанні ў складзе Беларускай ССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасцю беларускага насельніцтва” (да БССР далучаны шэраг паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў)
сакавік 08 100 гадоў з дня нараджэння Зяльдовіча Якава Барысавіча (1914 – 1987), фізіка-тэарэтыка, акадэміка Акадэміі навук СССР, тройчы Героя Сацыялістычнай Працы
сакавік 09 200 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (1814-1861), украінскага паэта і мастака
сакавік 24 220 гадоў назад пачалося вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам
сакавік 31 55 гадоў з часу адпраўкі (1954) першай групы моладзі Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель
красавік 07 100 гадоў з дня нараджэння Мазурава Кірылы Трафімавіча (1914 – 1989), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі і СССР
красавік 14 190 гадоў назад пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Віслы
красавік 17 150 гадоў назад (1864) пачала сваю дзейнасць Віленская археаграфічная камісія, якая займалася зборам і выданнем дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы (існавала да 1915 г.)
красавік 17 115 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ржэцкай (1899-1977), беларускай актрысы, народнай артысткі СССР, народнай артысткі Беларусі
красавік 21 175 гадоў з дня нараджэння Мадэста Мусаргскага(1839-1957),рускага кампазітара
красавік 21 95 гадоў назад польскія войскі занялі Вільню
красавік 24 220 гадоў назад паўстанцы пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага вызвалілі Вільню ад расійцаў, абвешчана Найвышэйшая рада – часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага
красавік 24 70 гадоў з дня нараджэння Зяно́на Пазняка, беларускага палітыка і грамадскага дзеяча, археолага, мастацтвазнаўцы, пісьменніка і паэта, аднаго з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999)
май 05 195 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога
май 07 220 гадоў назад выдадзены Паланецкі універсал Тадэвуша Касцюшкі – спроба рэфармавання становішча сялян у Рэчы Паспалітай
май 11 115 гадоў з дня нараджэння Глеба Глебава (Сарокіна, 1899-1967), беларускага акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі
май 24 Дзень славянскага пісьменства і культуры
май 24 110 гадоў з дня нараджэння Адама Русака, беларускага паэта
чэрвень 01 210 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Глінкі (1804-1857), рускага кампазітара, заснавальніка рускай класічнай музыкі
чэрвень 05 Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай
чэрвень 19 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі
чэрвень 23 220 гадоў назад Расія ўвяла “мяжу габрэйскай аседласці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінская губерніі
чэрвень 23 70 гадоў ад пачатку Беларускай аперацыі 1944 г. (“Баграціён”), адной з найбуйнейшых наступальных аперацый Савецкай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну па вызваленню Беларусі
ліпень 01 445 гадоў назад заключана Люблінская ўнія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую
ліпень 11 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Вуячыча (1934-1999), беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
ліпень 17 95 год назад Урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасць
ліпень 18 105 гадоў з дня нараджэння Грамыкі Андрэя Андрэевіча (1909 – 1989), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца Беларусі
ліпень 24 80 гадоў з дня нараджэння (1934) Гарбука Генадзя Міхайлавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі
ліпень 25 30 гадоў назад памёр Уладзімір Караткевіч (1930-1984), народны пісіменнік Беларусі
жнівень 08 95 гадоў назад пачалася акупацыя Мінска польскімі войскамі (доўжылася да 11.07.1920)
жнівень 31 565 гадоў назад падпісана пагадненне паміж вялікім князем ВКЛ Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Васілём ІІ Цёмным, вынікам якога стаў працяглы перыяд мірнага развіцця Вялікага княства Літоўскага (да канца ХV стагоддзя)
жнівень 31 455 гадоў назад Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага
жнівень 31 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Лукашэка (1954), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі
верасень 05 Дзень беларускай пісьменнасці
верасень 10 85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Глебава (1929-2000), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
верасень 17 75 год назад савецкія войскі перайшлі мяжу зПольшчай і да 25 верасня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам з Вільняй і Беластокам (14.11.1939 Заходняя Беларусь афіцыйна ўключана ў склад БССР)
верасень 29 485 гадоў з дня уводу ў дзеянне Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, аднаго з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў па ўсіх галінах тагачаснага права
кастрычнік 10 220 гадоў назад пад Мацяёвіцамі (цяпер Польшча) паўстанцы пацярпелі паражэнне ад расійскіх войскаў, цяжка паранены Касцюшка ўзяты ў палон
кастрычнік 14 115 гадоў назад нарадзіўся Адам Бабарэка (1899-1938), беларускі пісьменнік
кастрычнік 28 130 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча (1884-1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча
лістапад 2 105 гадоў з дня нараджэння Лужаніна Максіма (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч) (1909 – 2001), беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
лістапад 5 75 гадоў назад (1939) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера першага беларускага савецкага балета “Салавей” М.Я. Крошнера
літапад 10 265 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мацея (1749 – 1800), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, кампазітара, драматурга
лістапад 16 100 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914-1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта
лістапад 24 100 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
лістапад 30 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі
снежань 12 35 гадоў з часу адкрыцця (1979) у Раўбічах музея беларускага мастацтва – філіяла Мастацкага музея БССР (цяпер філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь)
снежань 13 95 гадоў назад у Мінску адбыўся сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у выніку яе расколу былі ўтвораны Найвышэйшая рада БНР (старшыня Язэп Лёсік) і Народная рада БНР (старшыня Пётр Крачэўскі)
снежань 17 90 гадоў з часу стварэння (1924) Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно) (у 1928 г. у Ленінградзе створана студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, з 1939 г. працуе ў Мінску, з 1946 г. мае назву “Беларусьфільм”, з 1997 г. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”)
снежань 22 750 гадоў назад падпісаны мірная і гандлёвая дамовы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам
снежань 24 230 гадоў з дня нараджэння Даленгі–Хадакоўскага Зарыяна Якаўлевіча (сапр. Чарноцкі Адам) (1784 – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай, украінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі, дыялекталогіі
снежань 24 110 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара (1904-1937), беларускага пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Маладняк”
снежань 25 170 гадоў з дня нараджэння Талаша Васіля Ісакавіча (1844 – 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
снежань 27 155 гадоў з дня нараджэння Лазара Замэнгофа (1859-1817), лекара, вынаходніка мовы эсперанта (вучыўся ў Маскве і Варшаве, жыў некаторы час у Гродне)
снежань 27 95 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
снежань 29 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Тарасава, беларускага акцёра, народнага артыста СССР