Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 14.11.2012
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=180 


Вечар беларускай паэзіі

Літаратурны вечар, прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа і 100-годдзю Максіма Танка, адбудзецца ў панядзелак, 19 лістапада, у Маскоўскім доме нацыянальнасцяў (метро Красные ворота, ул. Новая Басманная, 4).

Запрашаем аматараў беларускай паэзіі далучыцца да вядомых беларускіх літаратараў Алеся Кажадуба, Івана Карэнды, Алеся Пісарыка і прадэкламаваць любімыя радкі з твораў Купалы, Коласа, Танка.

Адбудзецца прэм′ера кінафільма пра Максіма Танка.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +7 903 237 0197.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru