Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 07.02.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=190 


Сустрэча з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ў Вушацкім раёне ў сям'і Івана й Куліны Барадуліных.

Навучаўся ў Вушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (скончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. «Маладзік над стэпам» выйшаў у 1959 годзе. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70-ці выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002).

Пачаў друкавацца з 1953 г., першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена».

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Паэтычны цыкль Барадуліна "Шчымлівыя рамансы" паклаў на музыку Мікола Яцкоў.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахi.

Не забыць сцежкi той, што цябе
На дарогу выводзiла з дому,
Што ў хаце там быў рубель
У цане i па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваiм
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помнiць свой на iржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Помнiць кожнай маснiцы спеў,
Кожны кут у прыцiхлай хаце.
Лёсу дзякаваць, што паспеў
Ты пачуць блаславенне мацi.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страцiў святое штосьцi.

16 февраля 2013 года в 15:00 в Библиотеке им. В.В. Вересаева (Ружейный пер., д.4, м.Смоленская) в рамках этнографического проекта «Знакомьтесь, Беларусь!» (встреча десятая) пройдет литературно-музыкальная встреча «Поэзия родного края» творческий вечер белорусского поэта Р. Бородулина (ко дню рождения поэта (24.02.1935).

В программе вечера: - рассказ о творчестве Р. Бородулина;
- стихи Рыгора Бородулина разных лет;
- стихи Рыгора Бородулина в переводе И. Бурсова;
- демонстрация фильма о Р. Бородулине;
- народные песни Витебщины в исполнении ансамбля «Кирмаш» и современные белорусские романсы на стихи Р. Бородулина.

Автор проекта и ведущая И.Г.Копчинская.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru