Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 19.03.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=195 


Беларускі фільм "Вышэй за неба"

"Вышэй за неба" – першае незалежнае беларускае кіно. Паказ і абмеркаванне фільма з удзелам здымачнай групы і акцёраў у нядзелю 31 сакавіка

 Галоўны герой - малады беларус Мікіта Міцкевіч. Яму каля 20 гадоў, жыве і вучыцца ў Мінску. Ён музыкант, кампазітар, іграе ў моднай менскай групе... Але тут адбываецца падзея, якая пераварочвае ўсё ягонае жыццё…

 Рэжысёры: Зміцер Марыніна, Андрэй Курэйчык.

 Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык (фільмы Любовь-Морковь, Любовь-Морковь 2, Юленька, Ёлкі і інш.)

 Лепшы беларускі фільм 2012 года па рэйтынгу kinopoisk.ru: http://www.kinopoisk.ru/film/652208/.

 Фільм зняты пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у рамках рэалізацыі гранта глабальнага фонду па барацьбе з ВІЧ, туберкулёзам і малярыяй.

 клуб Zavtra (метро Сухаревская, ул. Сретенка, 26/1)

нядзедя, 31 сакавіка, пачатак: 18.00

 уваход вольны

 сустрэча ў ВК: vk.com / vyshe_neba_moscow

 Сусветная прэм'ера беларускай моладзевай драмы "Вышэй за неба" рэжысёраў Андрэя Курэйчыка і Дзмітрыя Марыніна прайшла на міжнародным кінафестывалі "First Time Fest" у Нью-Ёрку. Фільм закрываў конкурсную праграму фестывалю.

 

Нагадаем, у пачатку года спроба паказаць дакументальны фільм пра здымкі "Вышэй за неба" ў Мінску скончылася скандалам. Паказ фільма, запланаваны на 9 студзеня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", не адбыўся з-за канфлікту паміж прадстаўнікамі Праграмы развіцця ААН і Андрэя Курэйчыка. Тым не меньш гэта не перашкодзіла вылучыць беларускі фільм на фэсце ў ЗША.

 

На нью-ёркскім "First Time Fest" былі прадстаўлены лепшыя міжнародныя дэбюты кінасезона. "Вышэй за неба" быў уключаны ў праграму 12 конкурсных фільмаў, адабраных сярод амаль 400 работ з усяго свету. Менеджэр фестывалю Сара Саола адзначыла найвышэйшую канкурэнтнасць фільмаў у гэтым годзе.

 

"Вышэй неба" стаў першым беларускім мастацкім фільмам, які ўвайшоў у конкурс амерыканскага кінафестывалю такога ўзроўню.

 

"Для нас гэта стала поўнай нечаканасцю, - прызнаўся аўтар сцэнарыя фільма Андрэй Курэйчык. - Мы фільм на фестываль не падавалі. Гэта зрабіў за нас крытык, што высока ацаніў кіно. Тое, што фільм прайшоў у конкурс, было так нечакана, што мы нават не паспелі аформіць візы, каб паехаць на фестываль. Але мы рады, што амерыканская фестывальная публіка ўбачыла беларускае кіно і паслухала беларускую музыку. Быць намінаваным на Нью-Йоркскім кінафэсце - гэта ўжо высокая ўзнагарода".

 

Гасцямі і членамі журы фестывалю сталі ўладальнікі прэміі "Оскар" рэжысёры Марцін Скарсэзэ, Дарэн Аранофскі, Сафія Копала, акцёр Філіп Сеймур Хофман, вядомыя амерыканскія прадзюсары, пракатчыкі і крытыкі.

 

 

"Выше неба"- первое независимое белорусское кино

 Лекция и обсуждение фильма с участием съёмочной группы и актёров.

 Главный герой — молодой белорус Никита Мицкевич. Ему около 20 лет, жив`т и учится в Минске. Он музыкант, композитор, играет в модной минской группе… Но тут происходит событие, которое переворачивает всю его жизнь.

 Режиссеры: Дмитрий Маринин, Андрей Курейчик

 Сценарист: Андрей Курейчик (фильмы Любовь-Морковь, Любовь-Морковь 2, Юленька, Ёлки и др.)

 Лучший белорусский фильм 2012 года по рейтингу http://www.kinopoisk.ru/film/652208/

 Фильм снят при поддержке Программы развития ООН в Республике Беларусь в рамках реализации гранта глобального фонда по борьбе с ВИЧ, туберкулезом и малярией.

 клуб Zavtra (метро Сухаревская, ул. Сретенка, 26/1)

 начало: 18.00, вход свободный

 встреча в ВК: vk.com/vyshe_neba_moscow

 




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru