Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 01.04.2014
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=231 


"Мае беларусы" Аляксея Каўкі

Прэзентацыя новай кнігі Аляксея Каўкі "Мае беларусы" адбудзецца ў Бібліятэцы імя Анны Ахматавай ў суботу 5 красавіка ад 11:00 да 12:30 (ул. Крылатские Холмы, 34; Метро Крылатское, выход из первого вагона направо, далее пешком или две остановки на автобусах 229, 732, 688)

Каўка Аляксей Канстанцінавіч – беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Равецкі Бор (цяпер Машчаліна), на Ігуменьшчыне (Чэрвеньшчыне). Скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працаваў загадчыкам сельскай бібліятэкі, у Групе Савецкіх войск у Германіі, сакратаром Чэрвеньскага райкама, Мінскага абкама ЛКМБ, у міжнародным аддзеле ЦК ВЛКСМ, у Інстытуце эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізма, прадстаўніком Саюза Савецкіх Таварыстваў Дружбы і Культурных Сувязей з замежжам (ССОД), саветнікам Пасольства СССР у ПНР, галоўным рэдактарам часопіса “Советское славяноведение”, у Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага АН СССР, РАН. У Маскве з 1965 года.

Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Заснавальнік Маскоўскага Таварыства Беларускай культуры імя Францішка Скарыны, Маскоўскага рэгіянальнага аб’яднання беларусістаў.

Аўтар кніг і брашур: «Польша: отечество и социализм», «Letter to а Russian Friend. Письмо русскому другу», «Тут мой народ», «Жывом!», «Будам жыць», «От Скорины до Купалы», “Каб не забыцца”, “Людзі добрыя” і інш.; складальнік зборнікаў, прысвечаных спадчыне Ф. Скарыны, Я. Купалы, М. Улашчыка, літаратурна-навуковых альманахаў “Скарыніч”. Адзначаны медалём Францішка Скарыны, медалём “За заслугі” Нацыянально-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru