Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 10.04.2014
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=234 


100-годдзе ад дня нараджэння К. Мазурава - ў Маскве

Организаторами посвящённого Кириллу Трофимовичу Мазурову вечера выступила Национально-культурная автономия «Белорусы Москвы», Департамент межрегионального сотрудничества, национальной политики и связей с религиозными организациями города Москвы, государственное бюджетное учреждение «Московский дом национальностей».

В своем приветственном слове председатель Совета НКА «Белорусы Москвы» Сергей Кандыбович рассказал о жизненном пути славного сына Беларуси.

В мероприятии приняли участие родные и близкие Кирилла Мазурова, представители белорусской диаспоры, Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации, Посольства Республики Беларуси в Российской Федерации.

На вечере состоялась демонстрация созданного белорусским Общенациональным телевидением документального фильма «Обратный отсчёт. Кирилл Мазуров. Непокорный белорус». Посмотреть его можно на сайте Посольства РБ в РФ: http://www.embassybel.ru/news/press-releases/7b3a26b17377.html

Кіры́ла Трафі́мавіч Ма́зураў (07.04.1914 — 19.12.1989) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, Герой Сацыялістычнай Працы.

У 1933 скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум. Працаваў тэхнікам, пасьля начальнікам дарожнага аддзелу райвыканкаму. Служыў у Чырвонай Арміі (1936—1938). З 1939 году – на камсамольскай працы. З 1940 году сакратар Берасьцейскага абкаму камсамолу.

Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны К. Т. Мазураў у дзейсным войску. Быў палітруком роты, камандзірам батальёну, інструктарам палітаддзелу 21-й арміі. Са сьнежня 1941 слухач вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Стрэл», па сканчэньні якіх быў прызначаны камісарам факультэту гэтых курсаў. У верасьні 1942 прызначаны сакратаром ЦК ЛКСМБ БССР і накіраваны на акупаваную тэрыторыю Беларусі ўпаўнаважаным ЦК Кампартыі Беларусі і Цэнтральнага штабу партызанскага руху, падкантрольнага НКУС, па кіраўніцтве гэтым рухам і стварэньню камсамольскага падпольля ў шэрагу абласьцей рэспублікі. Да канца 1943 году дзейнічаў у розных партызанскіх злучэньнях Менскай, Палескай, Пінскай, Баранавіцкай і Берасьцейскай абласьцей.

У 1943—1947 К. Т. Мазураў — другі, пасьля першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. У пасьляваенныя гады, скончыўшы Вышэйшую партыйную школу пры ВКП(б), быў першым сакратаром Менскага гаркаму партыі (1948—1950), першым сакратаром Менскага абкаму партыі (1950—1953).

Пасьля сьмерці Сталіна зьяўляўся старшынём Савету міністраў Беларускай ССР (1953—1956 гады).

Л. Берыя паспрабаваў зрабіць стаўку на нацыяналізм нерасейскіх рэспублік. Чэрвеньскі 1953 году пленум ЦК КПБ атрымаў загад з цэнтру замяніць расейскага сакратара ЦК КПБ М. Патолічава на другога сакратара — беларуса М. Зімяніна. Апошні ў сваім дакладзе на пленуме крытыкаваў такія «фундамэнтальныя недахопы і памылкі» КПБ у сферы нацыянальнай палітыкі, як неадпаведнасьць долі беларусаў сярод насельніцтва рэспублікі (81%) іх прадстаўніцтву ў апараце партыйных органаў (62,2%). М. Зімянін наракаў, што праца апарата ЦК КПБ і СМ БССР, мясцовых партыйных і савецкіх органаў вядзецца на расейскай мове, і прапанаваў прыняць рэзалюцыю аб пераводзе справаводзтва ўрада, рэспубліканскіх і мясцовых партыйных і савецкіх органаў на беларускую мову.

Кірыла Мазураў, які актыўна падтрымаў М. С. Хрушчова пасьля сьмерці Сталіна, а затым прыняў ягоны бок у час барацьбы з «антыпартыйнай групай», стаў фактычна першым беларусам на чале ЦК КПБ (калі не лічыць Васіля Шаранговіча, які прабыў першым сакратаром толькі некалькі месяцаў у 1937 годзе і быў расстраляны ў 1938).

Зь імем Кірылы Мазурава зьвязаныя шматлікія посьпехі беларускага народу ў разьвіцьці эканомікі, навукі і культуры ў 1953—1965 гадох, рэабілітацыя шматлікіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў, менскіх падпольшчыкаў, партызанскіх камандзіраў. На думку былога дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я. І. Бараноўскага, Кірыла Мазураў увайшоў у гісторыю Менску і Беларусі як праваабаронца незаслужана абгавораных падпольшчыкаў.

Намагаючыся аднавіць беларусізацыю, у студзені 1959 на сьвяткаваньні 40-годзьдзя БССР Кірыла Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове. М.С.Хрушчоў уручыў Беларускай ССР ордэн Леніна, а пасля дапякаў К.Т.Мазурава, што ўсё, сказанае на беларускай мове, было не зразумела: «Ни черта не понятно!» На прыступках БДУ Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: «Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм». “Чем быстрее все мы будем разговаривать на русском языке, тем быстрее построим коммунизм”. Пасля гэтага выпадку русіфікацыя беларускага народа пайшла больш шпаркімі тэмпамі.

Першы намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР у 1965—1978 гадох.

У 1968 быў накіраваны ў Прагу для кіраваньня ваеннымі дзеяньнямі па лініі Палітбюро. Дзейнічаў пад псэўданімам «генэрал Трафімаў». Пры ягоным удзеле кіраўнікі Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Ду́бчак, Смркоўскі, Шык ды іншыя былі арыштаваныя і вывезеныя ў Маскву.

Мазураў з Касыгіным і Машэравым сталі ініцыятарамі разьвіцьця перапрацоўкі алмазнае сыравіны ў Беларусі (у Гомелі ў першай палове 1970-х быў створаны завод такога профілю) і работ па даразьведцы беларускіх радовішчаў алмазаў. А. Касыгін выступіў у Савеце Міністраў СССР з падрабязным дакладам, прапануючы, па-першае, паступова скарачаць вываз з СССР неапрацаваных («сырых») алмазаў, а па-другое, разьвіваць перапрацоўку алмазаў у шэрагу рэспублік, у тым ліку ў Беларусі.

На даручэньне Касыгіна Мазураў вывучаў скандынаўскую сацыяльна-эканамічную мадэль, уключна з мэтадамі стымуляваньня вытворчасьці працы, павышэньня таварнай (а ня цэнавай) прадукцыйнасьці вытворчасьці пры зьніжэньні яго фонда- і капіталаёмістасьці. «Каманда» Мазурава ў 1968—1972 гадох прапанавала каля 10 адаптаваных да ўмоваў СССР варыянтаў, падобных да скандынаўскае практыкі заахвочваньня прадпрыемстваў і іхніх працаўнікоў за рост менавіта таварнага выхаду высокаякаснае прадукцыі болей шырокага асартымэнту пры адначасным скарачэньні фонда- і капіталаёмістасьці самой вытворчасьці на гэтых прадпрыемствах. Было прапанавана правесьці эксперыменты прыкладна на 60 прадпрыемствах СССР, у тым ліку на 25 беларускіх і 15 прыбалтыйскіх, якія прадугледжвалі б скарачэньне колькасьці планавых для іх заданьняў амаль на траціну. Падобныя эксперыменты ў той пэрыяд небеспасьпяхова праводзіліся ў Югаславіі, Кітаі, Чэха­славаччыне, Вугоршчыне, ГДР.

Але такія праекты, як і касыгінскія эканамічныя рэформы ў цэлым, былі адрынутыя партдзяржнамэнклатурай. Па некаторых дадзеных, тагачасны старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР Мікалай Падгорны наракаў: «Не дзеля таго мы пасварыліся з Ціта і адхілілі Дубчака, каб паўтараць іхнія дзеяньні ў сябе». Акрамя таго, у СССР зьявіліся «хуткія» экспартна-сыравінавыя грошы праз рост сусьветных цэн на нафту. Так што неўзабаве са складу Палітбюро ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР быў выведзены не адзін толькі Кірыла Мазураў.

7 красавіка 1974 году ў сувязі з 60-годзьдзем атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і мэдалямі.

З 1978 году — на пенсіі. З 1986 году быў абраны старшынём Усесаюзнага савету вэтэранаў вайны і працы. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 3-9 скліканьняў, у 1989 абраны народным дэпутатам СССР.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru