Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 27.05.2014
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=236 


Фестываль мастацтваў беларусаў свету

5-7 верасня 2014 г. у г. Мінску адбудзецца Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, мастакі, скульптары, дызайнеры, майстры народных промыслаў (рамёстваў), фотамастакі, празаікі і паэты з ліку прадстаўнікоў беларускіх аб’яднанняў за мяжой.

Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэртаў беларускай фальклорнай і сучаснай музыкі, выстаў жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотавыстаў, творчых сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі замежжа, іншых мерапрыемстваў.

У час правядзення фестывалю плануецца ўручыць узнагароды Міністэрства культуры, іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам беларускіх аб’яднанняў замежжа за ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай культуры і мовы ў краінах пражывання.

У рамках фестывалю плануецца правядзенне пятага пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры для абмеркавання актуальных пытанняў супрацоўніцтва беларускай дзяржавы з суайчыннікамі за мяжой.

Асноўныя ўмовы ўдзелу ў фестывалі для калектываў мастацкай самадзейнасці:

- выкананне ў агульнай канцэртнай праграме 1-2 твораў з песеннага і (або) танцавальнага фальклору, выступленне да 10 мінут на канцэртных пляцоўках Свята горада Мінска і сольная канцэртная праграма да 30 мінут;

- пражыванне, трохразовае харчаванне, экскурсійная праграма, транспарт па г.Мінску - за кошт арганізатараў фестывалю;

- транспартныя выдаткі да Мінска і ў зваротным накірунку - за кошт накіроўваючага боку.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна накіраваць заяўку на адрас Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Да заяўкі пажадана дадаць інфармацыю аб творчай дзейнасці калектыва і яго кіраўніку, характарыстыка калектыва (асобнага выканаўцы), не меней 2 фотаздымкаў калектыву ў фармаце jpg, jpeg або tiff памерам не меней 800x600 pix.

Іншыя ўдзельнікі фестывалю (літаратары, мастакі, фотамастакі і г.д.) накіроўваюць заяўкі згодна з адпаведнай формай.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru