Белорусы Москвы: BelMos.ru |
|

НКА Беларусаў Расіі
У Маскоўскім доме нацыянальнасцяў адбыўся VI з'езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
Паводле апошняга перапісу насельніцтва (2010 год), у Расіі пражывае 520 тыс. беларусаў. Гэта найбуйнейшая беларуская дыяспара ў свеце. Усяго ж за мяжой Рэспублікі Беларусь пражываюць каля 3 мільёнаў этнічных беларусаў.
Сёння ў Расіі дзейнічае больш за 70 грамадскіх арганізацый беларусаў. Гэта зямляцтвы, культурна-асветніцкія грамадствы і суполкі, культурныя цэнтры, нацыянальна-культурныя аб'яднанні.
Адпаведна з федэральным законам у Расіі створаны і працуюць 12 рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій. Найбольш актыўна працуюць аўтаноміі беларусаў у Москве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу, Новасібірску, Іркуцку, Цюмені, Сургуце, Маскоўскай вобласці, Рэспубліцы Комі.
Галоўная мэта грамадскіх арганізацый беларусаў – садзейнічанне захаванню і развіццю беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры беларускага народа, вывучэнне і распаўсюджванне ведаў пра гісторыю, культуру, мову, народныя традыцыі, звычаі, побыт ды іншыя элементы беларускага нацыянальнага ўкладу жыцця, захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў.
Старшынёй Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі абраны Сяргей Львовіч Кандыбовіч – доктар псіхалагічных навук, прафесар; вядомы навуковец у галіне псіхалогіі, ваеннай псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі, педагогікі, ваеннай справы.
http://www.rg.ru/2015/05/28/diaspora.html
Наш сайт будзе адлюстроўваць дзейнасць Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.

Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru