Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 20.08.2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=270 


Беларусь пра беларусаў замежжа

У Мінску адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа.

Кансультатыўны савет звярнуўся да Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай прапрацаваць сумесна з зацікаўленымі з улікам прапаноў прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый за мяжой наступныя пытанні:

Падоўжыць працу па падрыхтоўцы і прыняццю дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» на 2016-2020 гады;

Вывучыць мэтазгоднасць увядзення «карты беларуса»;

Прапрацаваць пытанне аказання садзейнічання па стварэнні грамадскіх аб’яднанняў беларусаў у Іспаніі і на Сярэднім Захадзе ЗША;

Падключыць беларускую дыяспару да распаўсюджвання інфармацыі аб рэалізаваных ў краіне праектах па лініі грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»;

Актывізаваць працу па пытанні ўшанаваньня памяці знакамітых беларускіх суайчыннікаў;

Разгледзець пытанне аб увядзенні квотных месцаў для навучання беларусаў замежжа ў ВНУ Беларусі, у тым ліку пры адсутнасці міжнародных пагадненняў аб адукацыі з краінамі пражывання;

Разгледзець пытанне аб магчымасці адмены працэдуры рэгістрацыі для беларусаў замежжа падчас наведвання імі Беларусі;

Вывучыць магчымасць падрыхтоўкі дапаможніка па вывучэнні беларускай мовы ў якасці замежнай;

Прапрацаваць пытанне аб магчымасці аказання садзейнічання беларускай дыяспары ў г. Ліепая (Латвія) па рамонту і ўтрыманню арандаванага ў 2013 годзе будынка;

Вывучыць магчымасць прыцягнення калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў Італіі для выступлення на нацыянальным павільёне Рэсгтублікі Беларусь на выставе ЭКСПА-2015 у г. Мілане;

Прапрацаваць пытанне аб магчымасці стварэння ў Італіі беларускага культурнага цэнтра і аказання садзейнічання беларускай дыяспары ў арэндзе асобнага памяшкання;

Прапрацаваць пытанне стварэння ў Беларусі спецыялізаванага Інтернэт-партала, прысвечанага беларускай дыяспары, які б высгупаў сувязным звяном для беларусаў, якія пражываюць у розных краінах свету;

Вывучыць мэтазгоднасць стварэння ў Беларусі цэнтральнай арганізацыі накшталт «Россотрудничества» (у Расійскай Федэрацыі) з мэтай каардынацыі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, папулярызацыі беларускай культуры і беларускІх тавараў за мяжой.

Дэталёва вывучыць ініцыятыву намесніка старшыні Савеіа грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі» Казакова В.М. аб рэалізацыі праекта стварэння Iнтэрнэт-партала «Беларускі свет: ад Уладзівастока да Беластока»;

Прапрацаваць пытанне выкарыстання Інтэрнэт-паргалаў беларускіх аб’яднанняў за мяжой у якасці пляцоўкі для прасоўвання экспартных беларускіх тавараў за мяжой;

Рэкамендаваць беларускім дыпламатычным прадстаўніці вам актывізаваць супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі ў краінах акрэдытацыі з мэтай прасоўвання нацыянальных інтарэсаў Беларусі за мяжой;

Правесці растлумачальную работу з зацікаўленымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары за мяжой адносна прымянення патрабаванняў заканадаўства Беларусі па вызначэнні генеральнага падрадчыка інвестыцыйнага праекта;

ПравесцІ сумесна з беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за мяжой «Радзіма» ў 2016 годзе дзелавы форум прадстаўнікоў беларускай дыяспары;

Увесці ў практыку правядзенне сустрэч з арганізацыямі суайчыннікаў пад час замежных паездак афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь;

Вывучыць магчымасць распрацоўкі механізму выплаты пснсій грамадзянам Беларусі, якія выехалі на пастаяннае жыхарства за мяжу, незалежна ад наяўнасці адпаведнага міжнароднага пагаднення;

Разгледзець магчымасць стварэння ў друкаваных СМ! Беларусі спецыяльных раздзелаў, прысвечаных гісторыі і сучаснаму жыццю беларускай дыяспары;

Садзейнічаць прыцягненню грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа да рэалізацыі праектаў у галінах эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі, спорту, СМІ і г.д.;

Вывучыць мэтазгоднасць правядзення пасяджэнняў беларускаіі часткі Кансультатыўнага савета на штоквартальнай аснове для ажыццяўлення кантролю за ходам работы па развіцці ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння з суайчыннікамі за мяжой;

Актывізаваць працу па забеспячэнні ўдзелу творчых калектываў і выканаўцаў з ліку беларусаў замежжа ў культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;

Прапрацаваць магчымасць выдзялення сродкаў для выдання кніг, прысвечаных І. Дамейку і З. Манэйку, якія знаходзяцца ў выдавецгвах «Звязда» і «Лімарыюс» адпаведна;

Рэкамендаваць мясцовым органам дзяржаўнага кіравання станоўча рэагаваць на прапановы грамадскіх аб’яднанняў беларусау замежжа па развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва і запрашаць іх да ўдзелу ў распаўсюджванні інфармацыі ў месцах свайго пражывання пра праекты, якія рэалізуюцца ў Беларусі, і аб патэнцыяле свайго рэгіёну;

Вывучыць магчымасць запрашэння для ўдзелу ў рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове і па гісторыі Беларусі пераможцаў адпаведных алімпіяд/конкурсаў з ліку прадстаўнікоў беларусаў замежжа;

Прапрацаваць магчымасць запрашэння моладзі з ліку беларусаў замежжа да ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;

Працягваць аказанне кансультатыўнай, арганізацыйнай, метадалагічнай дапамогі культурнай дзейнасці грамадскіх арганізаціяй беларусаў замежжа;

Вывучыць мэтазгоднасць арганізацыі прэс-тураў для замежных СМІ, у тым ліку друкаваных выданняў беларусаў замежжа, у Рэспубліку Беларусь.

Удзельнікі Кансультатыўнага савета дамовіліся правесці наступнае пасяджэнне ў другім квартале 2016 года.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru