Белорусы Москвы: BelMos.ru |
|

Беларус Алег Навіцкі зноў у космасе
Касмічны карабель «Саюз МС-03», камандзірам якога з'яўляецца беларус Алег Навіцкі, стартаваў з касмадрома Байканур.
Разам з ім у космасе будуць працаваць астранаўты з Францыі і ЗША. За ўвесь перыяд экспедыцыі (з лістапада 2016 па травень 2017 года) будзе праведзена больш за 50 навуковых эксперыментаў, а таксама аперацыі з расейскім, японскім і амерыканскім касмічнымі грузавымі караблямі.
Лётчык-касманаўт Герой Расіі Алег Навіцкі на час экспедыцыі узяў з сабой дзяржаўны сцяг Беларусі і даставіць на Міжнародную касмічную станцыю ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі, блізкім людзям.
У першы свой палёт (23.10.2012-16.03.2013) Алег Навіцкі браў з сабой беларускі сцяг. Падчас перадпалётнай сустрэчы Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч перадаў касманаўту таксама сцяг і вымпел ФНКА Беларусаў Расіі, якія будуць у космасе на ўвесь перыяд другой экспедыцыі (з лістапада 2016 па травень 2017 года).
Алег Навіцкі нарадзіўся і скончыў школу ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці.
У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку прайшлі падрыхтоўку больш за тысячу касманаўтаў з розных краін, з іх тры беларусы: Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.
рр

Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru