Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 01.05.2019
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=319 


Тым часам у Цэнтры славянскіх культур…

Прайшла чарговая гамонка ў Беларускім размоўным клубе у Бібліятэцы замежнай літаратуры.

З нагоды самага значнага хрысціянскага свята актуальнай была тэма “Вялікдзень”. Удакладнілі, як хрыстосуюцца беларусы, прыгадалі адпаведныя сітуацыі з “Каласоў пад сярпом тваім…” Уладзіміра Караткевіча. Прыгадалі і цудоўны переклад Андрэя Хадановіча французскага рамана Евангелле паводле Пілата”. Цікавым было таксама параўнанне шматлікіх слоў з каранямі “блага/благо” ў беларускай і рускай мовах, бо такая блытаніна, на жаль, сустракаецца даволі часта.

Па тэме “этыкет” размаўлялі пра розныя варыянты як прывітацца ды развітацца, чаму пажадана пазбягаць калькі “як справы?” Хораша пагаварылі пра адметнае пачуванне беларуса, успомнілі трапныя развагі Андруся Горвата з яго дзённіка “Радзіва “Прудок” – пра палескі жаночы ген гараванне і палескі мужчынскі ген змаганне…

Па тэме Хатнія рэчы і посуд удзельнікі прыгадалі шмат прыгожых слоў: абрус, канапа, ложак, люстра, услон, фіранкі, сняданак, слоік, збан, тарка, імбрычак, сподак, гарлач, шклянка, палонік, чыгунок, патэльня, чапяла …

А напрыканцы удзельнікі сустрэчы заспявалі беларускія песні – Купалінка, Як у лесе зацвіталі, Явар і каліна, Ты мне вясною прыснілася, Жураўлі на Палессе ляцяць, Я ня ганю землі чужыя, Трэба дома бываць часцей…

/Раман Чырвонцаў/




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru