Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 09.09.2019
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=322 


Беларускі гутарковы клуб

Беларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.

Падрабязна спыніліся на агульных і прыватных рысах беларускай, рускай і ўкраінскай моў: у графіцы, азбуках, фанетыцы і марфалогіі. Цікавымі для ўдзельнікаў былі пошукі слоў, спецыфічных, унікальных толькі для адной з моў.

Вядучы – Раман Чырвонцаў – асобна адзначыў значны ўплыў на фарміраванне мовы і пісьменства прыход у канцы Х стагоддзя на “беларускія” землі хрысціянства і з ім пісьменства на царкоўнаславянскай мове, і распачатае ў 1517 годзе Францішкам Скарынам кнігадрукавання на тагачаснай старабеларускай мове…

У другой частцы вечарыны удзельнікі паспяхова выканалі практычныя заданні па беларускаму правапісу, падрыхтаваныя Ленай Маруковіч. Асобныя “цяжкасці” правапісу патрабавалі адпаведных тлумачэнняў.

Традыцыйна гутарковы клуб завяршаецца спевам усіх удзельнікаў. Гэтым разам разам з Юрыем Селязнёвым тройчы праспявалі сусветны хіт Адрыано Чэлентана «Confessa», надзвычай таленавіта перакладзены на беларускую мову.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru