Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > "За вернасць Слову і Бацькаўшчыне"
 

"За вернасць Слову і Бацькаўшчыне"

“Зямля ў атачэнні рэк і балотаў, зямля з дубровамі і сасновымі барамі, з паплавамі на рэках і ўдзірванелымі палянамі – найлепшая…” Так наш зямляк, вядомы цяпер не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі пісьменнік, па-мастацку маляўніча, зрокава і запамінальна напісаў пра Палессе, шчыра выявіў свае адносіны да роднага куточка.

Сваім важкім унёскам у шматколерную палітру літаратуры Ганцавiцкага краю адзначыўся напачатку 1980-х Алесь Кажадуб, выдаўшы кнігу прозы “Гарадок” (1980). Маладога аўтара палюбілі чытачы, а яго талент і творчыя перспектывы заўважылі крытыкі: “У Алеся Кажадуба ёсць многае, што неабходна пісьменніку…”. Гэтае многае ў празаіка складаецца з ведання і глыбокага шанавання народных традыцый, шчырага захаплення сучаснікамі-землякамі, майстэрствам нязначнай мастацкай дэталлю выявіць істотнае ў характары літаратурнага героя, трапным ужываннем у творах дасціпных палескіх выслоўяў. А галоўнае, што героі першай кніжкі Алеся Кажадуба былі тыповымі асобамі часу: чытачы лёгка пазнавалі ў іх сваіх родзічаў, суседзяў, знаёмых – жыхароў шматлікіх палескіх “гарадкоў”.

Дарога ў вялікі свет пачалася ў будучага пісьменніка з родных Ганцавіч. Нарадзіўся Алесь (Аляксандр Канстанцiнавiч) Кажадуб 27 верасня 1952 года ў сям’і служачых, бацька яго быў бухгалтарам. У дзесяцiгадовым узросце Алесь разам за бацькамi пераехаў у Рэчыцу Гомельскай вобласцi, у 1966 годзе – у Навагрудак Гродзенскай вобласцi, дзе i закончыў сярэднюю школу (1969).

З дзяцінства Алесь выявіў цікавасць да вучобы, асабліва да мастацкай літаратуры, што і прадвызначыла яго лёс. Пасля заканчэння школы юнак паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Працаваў настаўнікам у в. Крайск на Лагойшчыне. У гэты ж час адбыўся дэбют нашага земляка ў літаратуры: у часопісе “Маладосць” было апублікавана яго першае апавяданне “У канцы лета” (1976). І надалей Алесь Кажадуб не здрадзіў свайму творчаму крэда – прозе. Яго захапленне апавяданнямі, а потым і аповесцямі было нехарактэрным для літаратараў-пачаткоўцаў і вымагала ад пісьменніка пэўных намаганняў, напружанай інтэлектуальнай працы, творчага пошуку, імкнення знайсці сваю тэматычную і стылёвую нішу ў пярэстай высокамастацкай і багатай на імёны айчыннай прозе.

Творы маладога аўтара выклікалі супярэчлівыя водгукі крытыкі. А. Кажадуб адчуваў, што яму не хапае прафесійных ведаў і таму прыступка за прыступкай авалодваў сакрэтамі нялёгкага пісьменніцкага рамяства. Спачатку ён працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН БССР (1975–1977), потым – рэдактарам літаратурна-драматычных перадач рэспубліканскага тэлебачання (1977–1981). Неацэнны вопыт работы з мастацкім словам ён атрымаў, працуючы на пасадзе літсупрацоўніка аддзела публіцыстыкі часопіса “Маладосць” (1981–1983). Сапраўднай жа школай творчага майстэрства для пісьменніка сталі Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Пасля іх заканчэння ў 1985 годзе А. Кажадуб цалкам заняўся творчай працай. У друк выходзяць кнігі прозы “Размова” (1985), “Лесавік” (1987), “Дарога на замчышча”(1990), “Святы калодзеж” (1994) і інш. Аўтара хвалююць праблемы маральнага здароўя грамадства, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, клопаты вяскоўцаў. Асаблівую вастрыню ў творах А. Кажадуба, прысвечаных родным мясцінам, набывае праблема экалогіі. Выразна адчуваецца аўтарскі непакой за стан навакольнага асяроддзя ў аповесці “Лесавік”. Шмат чаго аўтар хоча сказаць чытачу вуснамі міфалагічнай істоты – лесавіка, якому ўжо няма месца ў лесе па прычыне ваяўнічага і не заўсёды апраўданага наступства на прыроду чалавека: “Ідзе чалавек па лесе. Весела ідзе, лёгка, каго яму баяцца, чаго? У яго – зброя – сякера ёсць… І ў лес яго загнала патрэба мяса, трэба шмат мяса, бо колькі ні ёсць чаго – усё мала…”. Аповесць напісана метафарычнай мовай, але папярэджанні аўтара аб магчымай экалагічнай катастрофе даволі “відушчыя” і не страцілі актуальнасці ў наш час. Прычынай небеспадстаўнай трывогі аўтар лічыць прагматычнае, але часта бяздумнае, недальнабачнае ўмяшанне чалавека ў прыроду, памылковае адчуванне яго паўнаўладным гаспадаром на Зямлі. Алесь Кажадуб справядліва называе такі шлях простым і ясным, шлях, які “не патрабуе галавы”, шлях, што вядзе ў “нікуды”.

Сыноўняй любоўю да роднай Ганцаўшчыны, цеплынёй чалавечнасці сагравае чытача аповесць “Высока, сонейка, высока…”. Сюжэт твора, як і яго дзеянне, якое ўкладваецца ў адзін дзень, нескладаныя: у палескай вёсцы рыхтуецца вяселле – жэніцца ўнук бабы Зосі. Галоўная гераіня аповесці ўвасабляе сабой трываласць і несмяротнасць народных традыцый. Баба Зося катэгарычна супраць гарадскіх салодкіх булак. Яна прытрымліваецца спрадвечнай вясковай “завядзёнкі” – гаспадаром вяселля павінен быць каравай – “сапраўдны, з пшаніцы, убраны кветкамі, пучкамі аўса, галінкамі каліны”. Выпечка яго давяраецца жанчыне, шчаслівай у шлюбе, бо каравай быў старэйшынай усяе людское радзіны. Каравай павінен быць “богам, сонейкам, якое сыходзіць з неба на зямлю, каб узяць пад сваю ласку маладую пару”. Уражвае ў гэтым творы і выдатнае веданне аўтарам фальклору, трапнае ўжыванне народных песень, прыказак, прымавак, прыкмет (чалавек без жонкі – не чалавек, так, як гарох пры дарозе: хто ідзе, той шчыпне; калі камарна, то і хлебна; за добрым сталом і добрая бяседа; у родным краі, як у раі; козлікам да старасці не праскачаш і г.д.).

Вяртанне да сваіх вытокаў, успаміны паляшуцкага дзяцінства і сёння натхняюць Алеся Кажадуба на напісанне новых твораў. Так, нядаўна ў часопісе “Маладосць” была надрукавана аўтабіяграфічная аповесць “Без настальгіі”, у якой ужо прызнаны майстар мастацкага слова з лёгкай іроніяй прыгадвае сваю маладосць, працу ў Мінску.

Алесь Кажадуб пiша на беларускай i рускай мовах. Першае апавяданне на рускай мове «Ошибка» было надрукавана ў часопiсе «Юность» у 1985 годзе. Творы А. Кажадуба перакладзены на ўкраiнскую мову.

Сябра Саюза пiсьменнiкаў СССР з 1981 года.

З 1990 года жыве ў Маскве. Працаваў з 1992 года намеснiкам галоўнага рэдактара часопiса «Слова». З 1993 года – рэдактарам, а з 1999 – галоўным рэдактарам выдавецтва «Советский писатель». З 2002 года – намеснiк, а потым галоўны рэдактар газеты «Лад».

З 2012 года – намеснік галоўнага рэдактара «Литературной газеты».

Алена Кулан, Ганцавiцкая бiблiятэка iмя В. Праскурава

    Творы А. Кажадуба

  1. Гарадок: апавяданні і аповесці / Алесь Кажадуб. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. 158 с. (Першая кнiга празаiка).
  2. Размова: аповесці і апавяданні / Алесь Кажадуб. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. 271 с.: аповесць, апавяданні / Алесь Кажадуб. Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. 221 с.: іл.: повести и рассказы / А. К. Кожедуб. Москва : Советский писатель, 2005. 288 с.
  3. Лесавік
  4. Высоко солнышко, высоко: повести и рассказы / А. К. Кожедуб ; пер. с бел. яз. Москва : Молодая гвардия, 1989. 313 с.
  5. Дарога на замчышча: аповесці / Алесь Кажадуб. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. 303 с.: іл.
  6. Святы калодзеж: апавяданні / Алесь Кажадуб. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. 316 с.
  7. Могила для директора кладбища: повесть, рассказы / Алесь Кожедуб. Москва, 1997.
  8. Волки на Мугуне: повесть, рассказы, эссе / Алесь Кожедуб. Москва, 2000.: рассказы / Алесь Кожедуб. Москва, 2002.
  9. Тост за Россию
  10. Полет в прошлое
  11. Без ностальгии: повести, рассказы, эссе / А. К. Кожедуб. Москва : Советский писатель, 2008. 272 с.
  12. Иная Русь / А. К. Кожедуб. Москва : Эксмо : Алгоритмы, 2009. 304 с. (Славная Русь).
  13. Русь и Литва: исторические миниатюры / А. К. Кожедуб. Минск : Лiтаратура і Мастацтва, 2011. 232 с.
  14. Выбор: рассказ / Алесь Кожедуб // Газета Завтра. 1997. № 189.
  15. Два рассказа: [Гол ; Зардак] / Алесь Кожедуб // Наш современник. 2000. № 2. С. 84–100.
  16. Лесовик: повесть / Алесь Кожедуб // Роман-газета. 2001. № 15. С. 1–29.
  17. Русалка: аповесць / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2005. № 6. С. 53–78.
  18. Тост за Россию: рассказы / Алесь Кожедуб // Родомысл. 2005. № 3–4.
  19. Форель выпрыгивает из воды: повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2005. № 7. С. 5–35.
  20. Свята паветраплавання: апавяданне / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2007. 19 студ. С. 9.
  21. Торжество слова: [О Дне белорусской письменности в Шклове] / Алесь Кожедуб // Литературная газета. 2007. 26 сент. – 2 окт. (№ 38–39). Лад; Вып. 50.
  22. Апавяданні: [Качка па-пекiнску; Вячэра з кандэлябрамi; Макрэль] / Алесь Кажадуб // Полымя. 2008. № 5. С. 15–38.
  23. Без настальгіі: Вясёлыя згадкі пра невясёлы час / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2008. № 12. С. 53–88.
  24. Застолье: повесть / Алесь Кожедуб // Всемирная литература. 2008. № 1. С. 144–187.
  25. Шуты: апавяданне / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2008. 20 чэрв. С. 9.
  26. Утка по-пекински; Макрель: (рассказы) / Алесь Кожедуб // Наш современник. 2008. № 8. С. 83–94.
  27. Ева: повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2010. № 10. С. 3–38.
  28. Дорога на Москву: роман / Алесь Кожедуб. Москва : АСТ : Астрель : Полиграфиздат, 2001. – 350 с. (Лучшая проза из Портфеля «Литературной газеты»).
  29. Палёт у мiнулае: [апавяданне] / Алесь Кажадуб // ЛiМ. 2004. 10 снеж (№ 49). С. 9.
27.01.2013
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
03.12.2021
28.10.2021
20.04.2021
19.04.2021
16.03.2021
16.10.2020
04.10.2020
28.04.2020
26.11.2019
22.11.2019
09.09.2019
23.06.2019
06.06.2019
01.05.2019
17.04.2019
11.04.2019
01.04.2019
22.03.2019
25.02.2019
23.12.2018
10.12.2018
31.10.2018
27.09.2018
24.09.2018
03.07.2018
11.06.2018
26.05.2018
25.01.2018
25.12.2017
01.11.2017
26.10.2017
18.10.2017
08.10.2017
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив