Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > У Маскве гучаць вершы Рыгора Барадуліна
 

У Маскве гучаць вершы Рыгора Барадуліна

27 лютага 2015 года ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў адбылася вечарына беларускай паэзіі, арганізаваная нацыянальна-культурнай аўтаноміяй "Беларусы Масквы".

Сустрэча была прысвечана памяці выдатнага беларускага паэта Рыгора Барадуліна.

Рыгор Барадулін - выбітная постаць у беларускім свеце. Бадай што ніхто з беларусаў не дасягнуў такіх вынікаў, якіх у паэзіі дасягнуў Барадулін. І калі б свет будаваўся па тых законах гармоніі, па якіх ствараў свае вершы і паэмы Рыгор Барадулін, гэта быў бы ідэальны свет.

Здзіўляе незвычайны творчы дыяпазон тэматыкі яго паэзіі. Ён пісаў пра бацькоўскі дом ва Ушачах і пра пах дыму, калі ўвосень спальваюць лістоту. Аб чароўным часе сенакосу і туману над лясным возерам. Пра бацьку Івана, забітага ў час прарыву фашысцкай блакады, і пра вочы мамы, Акуліны Андрэеўны, якія вечна свецяцца «сузор'ямі дабрыні». Аб мінскіх вуліцах і палескіх сцежках. Аб прасторах Латвіі і аб готыцы старой Вільні. Аб Уладзівастоцкай гавані і пра пяскі Туркменіі. Аб вясне ў Фінляндыі і аб соснах на Кубе, аб фарбах балгарскай восені і пражскіх вулачках перад захадам сонца. Пра свае роздумы на Вялікай кітайскай сцяне і пра абед у Парыжы ў доме мастака Барыса Заборава. Аб маладзіку над Брадвеем у Нью-Ёрку і пра святых кароў на вуліцах Дэлі. Аб благаслаўленні, атрыманым у Ватыкане ад Папы Рымскага. Аб пачуцці вечнасці і каштоўнасці вытокаў жыцця і мудрасці, выпрабаваным у святых мясцінах Ізраіля ...

Рускім і польскім ПЭН-цэнтрамі, украінскім і беларускім Саюзамі пісьменнікаў (гэта значыць славянскімі літаратарамі, якія могуць ацаніць паэзію Барадуліна ў арыгінале) Рыгор Барадулін быў вылучаны кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Сёлета выдатнаму сыну беларускага народа споўнілася б 80 гадоў. Ушанаваць яго памяць і ўспомніць вечна жывыя і заўсёды актуальныя вершы паэта ў Маскоўскі дом нацыянальнасцяў прыйшлі суайчыннікі – маскоўскія беларусы.

Гасцей цёпла прывітаў старшыня Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Сяргей Кандыбовіч.

Кажучы пра жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна, ён адзначыў, што кожная нацыя, кожны народ мае выразныя рысы сваёй непаўторнасці, сваёй духоўнай асаблівасці. Перш-наперш яны, натуральна, у мове як квінтэсенцыі душы. На роднай мове чалавеку наканавана звяртацца да іншых людзей, да каханай, да Усявышняга. Скарбы мовы жывуць у стагоддзях, яны збіраюцца ў літаратурнай спадчыне народа, яны нясуць народную мудрасць. І шчаслівы той народ, у якога ёсць свае выдатныя паэты, таму што яны падымаюць моўннае багацце да вышыні непасрэднага эмацыйнага ўздзеяння. У іх творах моўныя скарбы ззяюць усімі адценнямі прыгажосці. Творцы паэзіі – яны ж і незаменныя вартавыя духоўнасці. І як бы цяжка ні жылося людзям, сапраўдная паэзія дае радасць надзеі, з ёй і толькі з ёй часцяком лягчэй дыхаецца. Усё сказанае мае прамое стаўленне да паэзіі Рыгора Барадуліна, падкрэсліў С. Кандыбовіч.

З тэматычным паведамленнем «Рыгор Барадулін – самы яркі паэт філалагічнага пакалення» выступіў пісьменнік Алесь Кажадуб. Пра асаблівасці перакладу паэзіі Рыгора Барадуліна на рускую мову распавяла паэт Любоў Турбіна. Слухачы мелі магчымасць параўноўваць гучанне барадулінскіх вершаў на мове арыгінала і іх паэтычнага перакладу на рускую мову.

З цікавымі ўспамінамі пра дздядзьку Рыгора, асабістых сустрэчах з ім, надзвычайнасці і непаўторнасці яго паэзіі вытупілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і прыхільнікі таленту вялікага паэта: пісьменнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Іван Сабіла; паэт Анатоль Парпара; саветнік МЗС Расіі журналіст Іван Старавойтаў; пісьменнік, гісторык Рыгор Якутоўскі. Прагучалі пераклады вершаў паэта, зробленыя ў розныя часы добра вядомым маскоўскім прыхільнікам паэзіі паэтам Іванам Бурсавым. Прысутныя маскоўцы цёпла сустрэлі выступленне беларускай госці з Мінску – паэта, літаратара Валерыі Куставай (Валярыны).

На працягу ўсяго вечара ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў гучалі вершы Рыгора Барадуліна на беларускай мове ў адмысловым выкананьні Раманам Чырвонцавым.

Завяршыла сустрэчу музычная старонка: прысутныя разам з ансамблем “Сябры” праспявалі песню Ігара Лучанка на верш Рыгора Барадуліна з сімвалічнай для ўсіх прысутных назвай – «Трэба дома бываць часьцей".

03.03.2015
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
03.12.2021
28.10.2021
20.04.2021
19.04.2021
16.03.2021
16.10.2020
04.10.2020
28.04.2020
26.11.2019
22.11.2019
09.09.2019
23.06.2019
06.06.2019
01.05.2019
17.04.2019
11.04.2019
01.04.2019
22.03.2019
25.02.2019
23.12.2018
10.12.2018
31.10.2018
27.09.2018
24.09.2018
03.07.2018
11.06.2018
26.05.2018
25.01.2018
25.12.2017
01.11.2017
26.10.2017
18.10.2017
08.10.2017
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив